абша́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Вельмі ўважліва, дапытліва агледзець, абмацаць, абшукаць. Абшарыць кішэні. □ З’явіліся паліцэйскія і далажылі, што ўсё абшарылі і нічога не знайшлі. Машара. А ў хаце Гэлькі абшарылі паліцыянты ўсе закуткі, камору, вышкі, перайшлі ў варывеньку, нарэшце, у хлеў. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Панюхаць з усіх бакоў. Мядзведзіца, нібы скрозь сон, узняла галаву і абнюхала егера. В. Вольскі.
2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць. Сабака абнюхаў след. // перан. Разм. Агледзець, абследаваць, выведаць, уважліва пазнаёміцца з чым‑н. [Грыцук:] — Першыя пойдзем мы. Абгледзім, абпюхаем. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змро́чна,
1. Прысл. да змрочны.
2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці змроку, прыцемку дзе‑н. У хляве ўжо было змрочна, і, каб агледзець свіней, Курловіч папрасіў ліхтар. Дуброўскі.
3. безас. у знач. вык.; перан. Аб наяўнасці змрочнага, цяжкага настрою ў каго‑н. Змрочна было на душы Васіля Раманавіча. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуцяві́на, ‑ы, ж.
Паэт. Шлях, дарога. Эх, сябры, не блага Успомніць час ад часу Пра баі, адвагу, Пра паходы нашы І агледзець святам Свой шынель і боты, У якіх багата Пуцявін прайшоў ты. Танк. Я зноў хачу зірнуць назад Пад тыя стрэхі родных хат, Дзе зачалася пуцявіна, Дзяцінства светлая часіна... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Прывесці да ладу; агледзець, адрамантаваць. [Хлопец:] — Пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу. Чорны. [Праксэда:] — Пераселімся ў Варацец, у маю старую хату. Агледзім, абладзім яе дый жыць будзем. Сабаленка.
2. Разм. Уладзіць якую‑н. справу; арганізаваць. [Доніс:] — Спакойны будзь: мы ўсё абладзім, Хоць на таварны, а пасадзім. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага. Шкраба. // Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Мікуліч. Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак. Гартны.
2. Адысці (пра цягнік, параход і пад.). Цягнік вось-вось павінен.. адправіцца. Кулакоўскі.
•••
Адправіцца да святых на чай (чай піць) — памерці.
Адправіцца на той свет — памерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Знешні, знадворны. Вонкавы выгляд. Вонкавая паверхня. □ [Васіля і Галю] радніла не толькі вонкавае падабенства, але і характары. Няхай. Аглядчыкі пойдуць паўз вагоны; яны будуць аглядаць вонкавыя часткі, а ён.. павінен старанна агледзець тое, што схавана ад вока. Васілёнак.
2. перан. Паказны, напускны; не глыбокі, павярхоўны. Пафас гэтых.. вершаў вонкавы, імітацыйны, у ім няма глыбіні. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заку́так, -тка м.
1. у́гол; закоу́лок;
сядзе́ць у ~тку — сиде́ть в углу́;
агле́дзець усе́ ~ткі — осмотре́ть все углы́ (закоу́лки);
2. перен., разг. дыра́ ж., захолу́стье ср.;
◊ глухі з. — медве́жий у́гол
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі. Крапіва. За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі. Лынькоў.
2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)