агле́ дзець
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
Будучы час
адз.
мн.
1-я ас.
агле́ джу
агле́ дзім
2-я ас.
агле́ дзіш
агле́ дзіце
3-я ас.
агле́ дзіць
агле́ дзяць
Прошлы час
м.
агле́ дзеў
агле́ дзелі
ж.
агле́ дзела
н.
агле́ дзела
Загадны лад
2-я ас.
агле́ дзь
агле́ дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час
агле́ дзеўшы
Крыніцы:
dzsl2007 ,
krapivabr2012 ,
piskunou2012 ,
sbm2012 ,
tsblm1996 ,
tsbm1984 .
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
агле́ дзець , -джу, -дзіш, -дзіць; агле́ дзь; -джаны; зак. , каго-што.
1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў, азнаёміцца з кім-, чым-н.
А. новы дом.
2. Абследаваць, вызначыць стан каго-, чаго-н. шляхам праверкі яго работы (чалавека, машыны).
А. хворага.
А. машыну.
3. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць.
А. хату на зіму.
4. Заглянуць усюды, шукаючы каго-, чаго-н.
Агледзеў вагон — няма дзеда.
5. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае.
Назаўтра раніцай агледзеў ён скарб.
|| незак. агля́ дваць , -аю, -аеш, -ае і агляда́ ць , -а́ ю, -а́ еш, -а́ е.
|| наз. агля́ д , -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач. ).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агле́ дзець сов.
1. осмотре́ ть, огляде́ ть;
а. пако́ й — осмотре́ ть (огляде́ ть) ко́ мнату;
2. осмотре́ ть, освиде́ тельствовать;
а. хво́ рага — осмотре́ ть (освиде́ тельствовать) больно́ го;
3. привести́ в поря́ док;
а. ха́ ту на зіму́ — привести́ в поря́ док ха́ ту (избу́ ) к зиме́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
агле́ дзець , ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. агледзь; зак. , каго-што .
1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў. Якімовіч . // Пазнаёміцца, разглядаючы прадмет за прадметам. За дзень звяно ў сталіцы На вуліцах і пляцах Агледзела святліцы, Тэатры і палацы. Аўрамчык .
2. Заглянуць усюды, шукаючы каго‑, чаго‑н. Міколка агледзеў вагон — няма дзеда. Лынькоў .
3. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае. Назаўтра раніцай агледзеў.. [Максімку] дворнік і выгнаў мятлою вон. Якімовіч .
4. Абследаваць, вызначыць стан здароўя арганізма або асобнага органа шляхам агляду, выслухвання і пад. Устрывожаная,.. [Граноўская] агледзела нагу. Рана была невялікая. Гурскі .
5. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць. Агледзеў іх [будынкі] Антось, падправіў І шулы новыя паставіў У гнілы паркан. Колас .
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агле́ дзець besé hen* vt , beschá uen vt , betrá chten vt , besí chtigen vt ; mú stern vt (уважліва ); untersú chen vt (хворага ); durchsú chen vt (абшукаць )
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
огляде́ ть сов. агле́ дзець ;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
освиде́ тельствовать сов. агле́ дзець .
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
осмотре́ ть сов. агле́ дзець ;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абгле́ дзець , -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
Тое, што і агледзець .
|| незак. абгляда́ ць , -а́ ю, -а́ еш, -а́ е.
|| наз. абгляда́ нне , -я, н. і абгля́ д , -у, М -дзе, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агляда́ ць , агля́ дваць гл. агледзець
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)