прарэ́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2. Прарэзанае месца, адтуліна ў чым‑н. У прарэзе дзвярэй у цемры нават зблізку была ледзь відна .. [хлопцава] постаць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Спец.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыварваць — прыварыць (у 2 знач.) і знач. дзеясл. прыварвацца — прыварыцца.
2. Тое, што атрымана ў выніку такога дзеяння. Прыварка адпала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымыка́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымыкаць — прымкнуць.
2. Від сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, якая заключаецца ў граматычнай залежнасці нязменных слоў, напрыклад: «іду пешшу», «зраблю заўтра», «злёгку чырвоны».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпрагаць — прыпрэгчы (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑жак. Від запрэжкі каня — збоку ад аглабель для дапамогі каранніку. Запрагаць у прыпрэжку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычыта́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычытаць.
2. Словы, якія прыгаворваюцца ў час плачу. Чую прычытанне, Чую плач я нечы. Колас. [Маці] адразу спыніла прычытанні і стала ціха плакаць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разбіваць — разбіць (у 1, 3, 7–10 знач.).
2. Спец. Планіроўка на мясцовасці якога‑н. збудавання. Разбіўка новай вуліцы. Разбіўка ўмацаванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святкава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. святкаваць; працэс адзначэння свят. Святкаванне Першага мая. // Свята (у 1 знач.). Святы Казімер карыстаецца вялікаю пашанаю сярод католікаў, і святкаванне яго выпадае напрадвесні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. стрымаць.
•••
Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усячэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. усячы.
2. У граматыцы, літаратуразнаўстве — скарачэнне слова або верша ў канцы, а таксама само слова або верш з такім скарачэннем. Дактыль з усячэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цмо́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. цмокаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цемры перад.. [егерам] нешта сапло і ўздыхала, нібы цеста ў дзяжы. Чулася нейкае цмоканне і бурчанне. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)