Лу́пленіца ’лазіна, з якой садрана кара’ (ТС). Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑іц‑а. Да лупіць 1 (гл.). Параўн. беласт. лу́пляны ’абчышчаны (пра бульбу)’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Базу́рны (палес.; Маш., 281: «пра маладых хлопцаў і дзяўчат кажуць: базурные або потвурные»). Відавочна, тое ж самае, што і дзеясловы абазурыць, абазырыць і пад. (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыча́ць, мычэць ’ціха мыкаць (пра карову)’ (ТСБМ, Бес., Др.-Падб., Янк. 2, Юрч., Бяльк., Сл. ПЗБ; паўсюдна, ДАБМ, к. 300). Гукапераймальнае. Да мы́каць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адве́даць, атведаць ’наведаць, праведаць каго-небудзь, пабыць у каго-небудзь блізкага ці знаёмага з мэтай даведацца пра яго жыццё’ (Янк. I, Юрч.) < польск. odwiedzać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыхто́ўны ’моцны (пра матэрыял)’ (Нас.), дыхтоўны (БРС). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. dychtowy ’тс’ (< ням. dicht). Параўн. Брукнер, 106. Гл. яшчэ ды́хта, ды́кта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Пашаро́шыцца, бяроз. пошорошыцца ’зрабіцца шурпатым (пра цела)’ (Шатал.). Да па‑ і шарош, шэраш, шэрхнуць (гл.) < прасл. Sbrx‑Jsorx‑, sъrs‑ (Махэк₂, 572; Фасмер, 4, 431–432).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́тня ’пляцёнка асновы’ (бяроз., Шатал.). З польск. pletnia ’пра плецены біч і іншыя пляцёнкі’ (XVII–IX стст.), якое да pleść (Банькоўскі, 2, 607), гл. плесці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пу́таўка (пу́тоўка) у выразе нема путоўкі — пра адсутнасць карысці, выніку (ТС). Да пуць ’дарога; лад, парадак’ (Нас.), параўн. без пуця жыве ’бесталкова’ (Ян.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыгво́ ’горла’ (Сл. Гродз.). Утворана ад рыга́ць (гл.), як лятво́ ’ляток’ ад лята́ць, мыцьво́ ’бялізна’ ад мыць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́цьвіна ’парытае свіннямі месца’ (Бяльк.). Ад рыць 1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ін‑а як выбо́іна, прага́рына (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)