перарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.

1. што. Разарваць, раздзяліць надвае, на часткі. Перарваць дрот. / у безас. ужыв. Трос перарвала, як нітку. Мележ.

2. што. Перапыніць, спыніць на некаторы час якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н. Перарваць штодзённую работу. □ Апошняя вайна надоўга перарвала перапіску паміж сёстрамі. Васілевіч. // што. Парушыць які‑н. стан, працэс. Перарваць маўчанне. Перарваць сон. □ І раптам песню перарваў гучны і радасны крык. Шамякін. Змрочныя думкі Грыбоўскага перарваў лёгкі трэск галінак. Курто. // каго. Перабіць чыю‑н. размову, гутарку. — Хто там? — адразу перарваў сам сябе на няскончаным слове Скуратовіч. Чорны.

3. што. Разарваць, парваць на часткі ўсё, многае. Перарваць усе ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́пал 1 ’напалавіну, папалам’ (Бяльк., Сцяшк., Юрч., Янк. 3., Жд. 2), ’напалам, на дзве роўныя часткі’ (калінк., З нар. сл.), на́пол ’напалавіну, напалову’ (ТС), на́палы ’на дзве роўныя часткі’ (Нас.), ст.-бел. наполъ, наполы, рус. на́пол, укр. напів, польск. napół, чэш. napolo, в.-н.-луж. napoł, славен. napol, серб.-харв. напола, балг. наполо, макед. наполу. Прасл. *na polъ ’напалову’, гл. поў ’палавіна’. Формы на зычны гістарычна са спалучэнняў прыназоўніка на з він. скл. адз. л. назоўнікаў, форма на галосны — з він. скл. падв. л. (Карскі 2–3, 74).

Напа́л 2, напол ’бочка для мукі, выдзеўбаная з дрэва’ (Мат. Маг.). Гл. напол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Раскалоць, раздзяліць на часткі. Расшчапіць палена. □ Вострым канцом дроту Толіку нарэшце ўдалося расшчапіць драўляны круглячок, якім была заткнута гільза, на дробныя кавалкі і павыцягваць іх па аднаму. Зуб. Другі снарад расшчапіў сасну, на якой сядзеў жвавы канаплянік. Чыгрынаў. // Моцным ударам разбіць, раздрабіць. Калі дзед Талаш пачынаў прыпамінаць, як абышліся з ім жаўнеры, то злосць з новаю сілаю агортвала яго, і тады ён шкадаваў, чаму не расшчапіў галоў гэтым грабежнікам. Колас.

2. Перастаць сціскаць; разняць, раз’яднаць. Расшчапіць зубы. Расшчапіць рукі. □ Аксеня ўжо адсунулася ад замка і апусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаў на зямлю. Брыль. — Т-так... — пачаў .. [Алёша] аглядаць шэрага птаха. Паглядзеў пад крылы, расшчапіў чырвоную дзюбку і доўга глядзеў у рот. Нядзведскі.

3. Спец. Раздрабіць, прымусіць распасціся на часткі. Расшчапіць валокны.

4. Спец. Раскласці на часткі пры дапамозе хімічнай рэакцыі. Расшчапіць эфір.

5. Спец. Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (атам). Расшчапіць атам у рану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набоўкнуць ’набрацца вадой’ (Юрч. Фр. 1), ’нахмурыцца, набрацца хмарам’ (Бяльк.). Відаць, утворана ад гукапераймальнага боўк, што перадае гук падзення ў ваду, параўн. каранёвыя часткі ў набухнуць, набрикнуць і інш., што ўласціва такога тыпу ўтварэнням. Гл. SP, 1, 349 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адбі́ты ’агароджаны’ (Жд.), адбіць ’адгарадзіць’ (БРС) калька з літ. atmùšti ’адбіць, аддзяліць, адгарадзіць’. Параўн. літ. pérmušti ’перагарадзіць’ і бел. перабіўка ’перагародка’ (Жд.). Літ. mùšti азначае не толькі ’біць’, але і ’дзяліць на часткі’ (гл. Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́зе ’апоўзіны’: насячы пу́зя (пін., Лепка, вусн. паведамлю Відаць, трансфармаванае ў мове перасяленцаў з Навагрудчыны (з 1888 г.) палес. паўзе ’тс’ (гл. апоўзінах магчыма, у выніку характэрнага для часткі навагрудскіх гаворак чаргавання оў > у (вук ’воўк’, пу́ны ’поўны’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагачы́ ’прылада для звівання нітак’ (Сцяшк.), ’звязаныя разам тры драўляныя калкі, на якія ставілі калыску’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’драўляныя вілы’ (Выг.), рагачэ́ ’прылада, якой абмерваюць поле’ (гродз.). Ад рог 1 (гл.). Усе прадметы маюць вытыркальныя часткі, якія напамінаюць рогі жывёлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зведзень ’развора, доўгі брус, які злучае пярэднюю і заднюю часткі воза’ (ПСл). Да раз‑ве́сці (гл. развод) — “разводзіліся” перадок з задняй часткай воза, калі перавозілі доўгія бярвенні. Аналагічна развора (гл.) < прасл. *orz‑vor‑a < прасл. *vьr‑/*ver‑/*vor‑ (гл. вярцець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяміро́га ’грыб вожычнік караляваты, Hericium coralloides Fr.’ (лун., Сярж.–Яшк.), семеро́га ’назва грыба’ (ПСл), семіро́гі ’грыб вожычнік’ (стол., Нар. ск., Сярж.–Яшк.). Да сем (гл.) у значэнні ’многа; шмат’ і рог (гл.) з-за знешняга выгляду грыбоў, якія маюць выступаючыя часткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́варат, ‑у, М ‑раце, м.

1. Унутраны, левы бок. Выварат аднабаковага трыкатажу.

2. Спец. Становішча, пры якім органы ці іх часткі вывернуты ўнутраным бокам наверх.

3. Тое, што і выварацень. Лес глушэў болей і болей. Часцей пападаліся забалочаныя нізіны, заваленыя вываратамі і гнілымі калодамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)