Пляска́чка: у пляскачку ’гульня хлопчыкаў з пляскатымі каменьчыкамі, якія падскокваюць на паверхні вады’ (гродз., Нар. словатв.). Ад пляскаты (гл.), у выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння гульня пляскатымі каменьчыкамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перані́шпарыць ’перапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
утру́ска, ‑і, ДМ утрусцы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Змяншэнне вагі сыпучага рэчыва пры перавозе, перасыпанні і пад. / у іран. ужыв. Калі ў кране ёсць нястача, Дык «усушка» там, няйначай, Ці «утруска», ці мо’ «мышы» — Так заўсёды ў актах піша. Крапіва.
2. Колькасць страчанага ў выніку перавозу, перасыпання чаго‑н. сыпучага. Падлік утрускі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Канано́йцы ’слабы’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Сапсаванне (у выніку перастаноўкі н↔й) з канаёнцы < польск. konający ’які памірае, канае, даходзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матке́дніца ’жаночая кашуля’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі літ. marškiniaĩ ’кашуля’ і бел. спадніца (цяжкасці ў кансанантызме).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плісця́нка, плацейка ’плецены пояс, якім падпяразвалі сарочку’ (Нік. Очерки; Малч.). У выніку кантамінацыі слоў пліса ’байка’ і таіцянка < плёсні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́тка ’палавіна капуснай галоўкі’ (Вешт.; петрык., Мат. Гом.; ЛА, 4). Відаць, з пялю́тка (гл.) у выніку сцяжэння ў першым складзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамгну́ць ’крышку падкіснуць’ (мсцісл., З нар. сл.). З *прамзгнуць у выніку спрашчэння групы зычных; параўн. рус. промзгну́ть ’тс’. Гл. про́мзлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыро́дніца ’павітуха’ (Ян.). Ад прыродная бабка, г. зн. ’жанчына, якая прымае роды або прысутнічае пры родах’ у выніку семантычнай кандэнсацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́рус ’бузіна, Sambucus nigra L.’ (докш., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку пераносу назвы з лац. pirus ’грушавае дрэва, груша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)