Пі́ця (іран.) ’самаўпэўнены чалавек’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, “спешчаны” варыянт да пыца ’морда’, аформлены пры дапамозе суф. — V/ (як сопя).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскабы́ліцца ’разбурыцца’ (Юрч.). Няясна. Магчыма да капыл 1 (гл.), параўн. рус. дыял. на копыл ’тырчком’, поднять всё вверх копылом ’узбудзіць, падняць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскура́т (рыскура́т) ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.). Няясна. Магчыма, з пракура́т ’прайдзісвет’ (гл.), з заменай атаясамленага з прыстаўкай пачатковага пра- прыстаўкай рас-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Серыкі ‘стрэлкі звычайныя, Capsella bursa pastoris L.’ (Кіс.). Няясна. Відаць, паводле колеру (гл. серы). Параўн. украінскую назву гэтай жа расліны: сірыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смо́калкі ‘зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (КЭС). Няясна. Магчыма, ад *смокаць < смактаць, таму што дзеці некалі смакталі салодкія кветкі гэтай расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцынзо́рык ’мурашка’ (Мат. Гом.). Няясна, магчыма, збліжэнне на базе іншых назваў мурашак сікуны́, сіку́чкі (Жыв. св.) са сцаць і сцізорык, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Траўша́, троўша́ ‘трапло’ (пін., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, ад аргат. травіць ‘гаварыць лухту, жартаваць’ на аснове травіць (гл.), словаўтваральна нагадвае балтызмы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́кля ‘бляшанка на газу’ (Бяльк.), ‘няўдалы чалавек’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Няясна, магчыма, ад ты́каць 1 (гл.): ‘затычка, посуд з затычкай’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́ква 1 ’бручка’ (Кіс.). Няясна.
Бу́ква 2 ’літара’ (Бяльк., Шат.). Шат. лічыць, што гэта русізм (аб рус. буква гл. Фасмер, 1, 236).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурме́ль (арго) ’ячмень’ (Рам.). Раманаў (там жа) параўноўвае з польск. burwień ’авёс’ (адкуль?). Няясна. Параўн. яшчэ рус. дыял. бурмиться ’каласіцца’ (аб аўсе).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)