пераго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).

2. Спец. Расшчапленне цвёрдых або вадкіх рэчываў награваннем. Сухая перагонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перастаўляць — пераставіць (у 1–3 знач.).

2. У матэматыцы — размяшчэнне (элементаў) у якім‑н. парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераўтварэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўтвараць — пераўтварыць і пераўтварацца — пераўтварыцца.

2. Карэнная змена, перамена. Рэвалюцыйныя пераўтварэнні. □ Стварэнне вадасховішча выклікала вялікія пераўтварэнні ў гэтых месцах. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бегані́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. бегаць (у 1 знач.).

2. Сумятня, неразбярыха. На вуліцы ўшчыналася такая беганіна, што ад яе хацелася пад зямлю схавацца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вальцаваць.

2. Машына, абсталяваная вальцамі.

3. Вальцовы млын.

4. Пшанічная мука першага гатунку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крой, ‑ю, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кроіць (у 1–3 знач.); кройка.

2. Спец. Фасон, пакрой. Апрануты .. [Жан] быў у новенькі, адпрасаваны, моднага крою карычневы касцюм. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́ленне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зняволіць.

2. Пазбаўленне волі; знаходжанне пад арыштам. Арыштаван быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр. Анісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклейваць — заклеіць.

2. Р мн. ‑клеек. Палоска паперы, гумы і пад., якімі заклейваюць што‑н. Заклейка адарвалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звя́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. звякаць — звякнуць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Насцярожанае фырканне коней і нават часамі звяканне цугляў даносілася з гушчыні. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здрабне́нне 1, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. здрабнець. Здрабненне плямён. Здрабненне жывёлы.

здрабне́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здрабняць — здрабніць. Здрабненне кармоў. Здрабненне сіласнай масы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)