Нізва́ння ’ніколькі’ (Касп.), ні званьня ’зусім нічога, нічуць’ (Шат.). Скарочанае з выразу ні звання не засталося (пра абсалютнае знікненне), дзе званне ’назва, найменне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кватэ́раваць ’часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру, памяшканне’ (КЭС, лаг., Янк. I), ’размяшчацца, быць на пастоі (пра войска)’ (ТСБМ). Гл. кватэра 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асклі́злы ’слізкі’ (КТС). Генетычна — дзеепрыметнік ад дзеяслова *осклизти, параўн. склізнуць у Насовіча. Пачатковае а‑ мае прэфіксальны ці пратэтычны характар. Пра корань гл. склізкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навучыце́лька ’настаўніца’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польск. nauczycielka ’тс’, пра што сведчыць перш за ўсё націск на другім складзе ад канца слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́мкаць 1 ’каркаць (пра крык гругана)’ (Нар. лекс.). Гл. крумкаць.
Кромкаць 2 ’выпрошваць’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя кромкацьі (гл.) і канькаць ’выпрошваць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папярэ́дзіць ’загадзя паведаміць каму-небудзь пра што-небудзь; загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; зрабіць што-небудзь раней каго-небудзь’ (ТСБМ). Да пе́рад (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пеража́хнуць ’сціхнуць (пра боль)’ (слуц., Сл. ПЗБ). Да пера- і жа́хнуць ’стукнуць, ударыць’ (гукапераймальнага паходжання, параўн. і жах (гл.), што чаргуецца з гасіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыскле́плівацца ’прыставаць, чапляцца’ (Юрч.). Няясна; магчыма, корань той жа, што і ў заскле́плены ’запячатаны (пра мёд)’ (гл.), польск. zasklepić, zasklepiać ’залепліваць, запячатваць, склейваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рублёва́ты ’які ільсніцца, адкормлены’, параўн. конь у рублёх, г. зн. рублёваты (ТС). Да рубель 1 (гл.), параўн. рус. в я́блоках (пра масць каня).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыму́нкі ’самаробныя чаравікі’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае слова, утворана ад ры́мкаць (гл.), як паку́нкі, справу́нкі (Пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69, 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)