Тур-р — пра свіст: нейкыя птушычка тур‑р, тур‑р у лазе (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне; аналагічнага паходжання падзыўныя і адгонныя словы: тур-тур ‘падзыўныя для свіней’ (Мова Сен.), турр — пры гэтых словах свінні ўцякаюць дамоў з поля (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабу́шкі ’галкі з цеста’ (Бяльк.). Рус. дыял. бабу́шка ’белая булка; грудка ў цесце’. Як і іншыя словы падобнага тыпу (і форма, і семантыка), няяснага паходжання, ёсць думка (Попавіч, ЈФ, 19, 168), што ў аснове ляжыць прасл. bab‑|bob‑|bǫb‑ ’круглы прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамбі́т ’тэрмін шахматнай гульні’ (БРС). Рус. гамби́т, укр. гамбі́т. Першакрыніцай з’яўляецца франц. gambit ’тс’ (а гэта з іт. gambetto, дакладней, dare il gambetto ’даць падножку’). Гл. Шанскі, 1, Г, 24. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гугня́ць, гугня́віць (БРС, Шат., Бяльк.), гугна́ць, гугна́віць (Нас.). Параўн. яшчэ гуня́ва ’гугнява’ (Касп.). Прасл. *gǫgnati ’гаварыць у нос’, *gǫgniti (слав. матэрыял гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 81–82). Словы гукапераймальнага паходжання (рэдуплікацыя першапачатковага gn). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 470.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабра́нач ’добрай ночы’ (БРС, Нас., Касп.). Укр. добра́ніч. Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. dobranoc (аб запазычанні сведчыць, паводле Кюнэ, націск). Усх.-слав. словы па форме (‑ноч замест ‑ноц) былі адаптаваны да адпаведных сваіх лексем. Параўн. дабра́нец (гл.), дабра́нац (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любім ’любісцік, Levisticum officinale L. Koch.’ (Кіс.), рус. цвяр. ’ятрашнік плямісты, Orchis maculata L.’, уфімск. ’чарнакорань, Echinospermum Lappula Lehm.’ Утворана ад прыметніка лю́бы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ім (< з прасл. ‑imъ — суфікса, які ўтварае словы са значэннем сваяцтва пабрацім, отчым).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстро́міцца ’прыладзіцца, уладкавацца, прыстасавацца’, прыстро́млены ’прыладжаны да чаго-небудзь’ (Мат. Гом.), прыстро́м ’прымак’ (Мат. Маг.). Укр. пристроми́ти ’прыкалоць, прабіўшы чым-небудзь вострым (калом, дзідай і пад.)’. Да стром, стро́мкі, стрэ́мка (гл.). Беларускія словы маюць пераважна пераноснае значэнне ў параўнанні з украінскім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гала́нтны (БРС). Рус. гала́нтный, укр. гала́нтний. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы. Рус. гала́нтный узята з франц. galant ’ветлівы, галантны’ або ням. galant (< франц.). Падрабязна аб гісторыі запазычання ў рус. мове гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 13–14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзягно́ ’ежа з канапель’ (Бяльк., Касп.). Параўн. рус. дыял. пск. дягно́ ’пена пры кіпячэнні тоўчанага канаплянага семя’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 25–26) параўноўвае гэтыя словы з рус. дягло́ ’малокі ў рыбы’ і аб’ядноўвае іх пад праформай dęg(ъ)no, dęg(ъ)lo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камяні́ца1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск. kamienica ’тс’.

Камяні́ца2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)