тэрмапла́сты, ‑аў; адз. тэрмапласт, ‑у, М ‑сце, м.

Пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў захоўваюць здольнасць да паўторнай перапрацоўкі. Тэрмапласты на аснове поліэтылену.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасфарасцэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць некаторых рэчываў свяціцца пры абпраменьванні, а таксама пасля спынення яго. // Свячэнне, якое выклікаецца пэўнымі бактэрыямі. Фасфарасцэнцыя мора.

[Ад грэч. phōs — святло, phoros — які нясе і лац. escentia — суфікс, які абазначае слабае дзеянне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фінаге́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Фінансавы агент — агент, які займаецца фінансавымі пытаннямі. Дзядзька працаваў некаторы час фінагентам, а пасля старшынёй сельсавета. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацве́р, ‑вярга, м.

Чацвёрты (пасля нядзелі) дзень тыдня. У чацвер у калгас прыйшлі трактары. Асіпенка.

•••

Не цяпер, дык у чацвер гл. цяпер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сраще́ние

1. (действие) зрашчэ́нне, -ння ср.; неоконч. зро́шчванне, -ння ср.;

2. (образование) зрашчэ́нне, -ння ср.;

сраще́ние ко́сти по́сле перело́ма зрашчэ́нне ко́сці пасля́ перало́му;

фразеологи́ческое сраще́ние лингв. фразеалагі́чнае зрашчэ́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перакрой: перакрой малады ’месяц у другой квадры’, перакру́й маладзіка ’тс’ (капыл., лоеў., ЛА, 2), укр. перекрій ’тс’, рус. перекрой, ’змена фазы месяца; пачатак сходных дзён пасля поўні; поўня’, стараж.-рус. перекрой ’пачатак сходных дзён пасля поўні’ (1282 г.). Усходнеславянскае ўтварэнне, што ўзыходзіць да прасл. *per‑krojiti ’перакроіць’, гл. кро́іць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́нцы ’макуха, выцісні з ільнянога семя пасля выганкі алею’ (Бяльк., Рам., Нар. сл., Грыг.). Гл. клінец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацярэбіны кобр. потырэбыны ’пахмелле, пахмелкі’ (Нар. лекс.). Да пацяроб ’рэшткі’ (^’спажываць тое, што засталося пасля частавання’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́плі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (ігн., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. pyplys ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Право́дніца ’наступная нядзеля пасля Вялікадня (Паскі)’ (Гарэц., Мядзв.), правадная (нядзеля) ’памінальная’ (Нас.), приводная нядзеля, правадной ’Фаміна нядзеля’ (Шат.), правадны ’паслявелікодны’ (Мат. Гом.), провад ’паніхіда’ (Нас.). Рус. дыял. провады ’радаўніца, памінанне памерлых’, ’пахаванне’, ’праводзіны вясны’, проводная педеля ’Фаміны тыдзень’, укр. провады ’Фаміны тыдзень’, ’праводзіны русалак песнямі ў першы панядзелак пасля свят Сёмухі’, польск. przewocinica, przewodniczna, przewodna niedziela ’першы тыдзень пасля Вялікадня’, чэш. provod, provodm nedele ’першая нядзеля пасля Вялікадня’. Да праводзіць. У рымска-каталіцкай абраднасці назва тлумачыцца тым, што ў гэты дзень новаахрышчаныя людзі ішлі “провадам” да храма, або тым, што ў гэту нядзелю адбывалася працэсія да храма з вяночкамі. Але, відаць, першаснае значэнне — гэта сляды дахрысціянскага культу памерлых і ўшанавання духаў прыроды, як гэта захавалася ва ўсходніх славян (гл. Махэк₂, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)