Паянці́на, панці́на ’выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прад, прада — прыназоўнік і прыстаўка. З ц.-слав., ст.-слав. прѣдъ (параўн. спрадвечна бел. перад, рус., укр. перед) < прасл. *perdъ, якое з per (гл. пра) і ўзмацняльнай часціцы ‑dъ (гл. над, под) (ESSJ, 1, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́йцы, -аў, адз. ляйчы́на, -ы і лейчына́, -ы́, ж.

Рамяні, вяроўкі для кіравання коньмі ў запрэжцы.

Выпусціць л. (таксама перан.: аслабіць сілу ўлады над кім-н.). Трымаць л. ў руках (таксама перан.: мець у сваіх руках уладу, кіраўніцтва).

Ляйчына (лейчына) пад хвост папала каму-н. — аб неўраўнаважаных, капрызных паводзінах (разм.).

|| прым. ле́йцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́сціся, трасу́ся, трасе́шся, трасе́цца; трасёмся, трасяце́ся, трасу́цца; тро́сся, трэ́слася; трасі́ся; незак.

1. Часта хістацца, калаціцца.

Лісты ціха трэсліся.

Рукі трасуцца.

2. Падскокваць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

Ехалі, трэсліся па камяністай дарозе.

3. перан. Хвалявацца за каго-, што-н.

Т. над дзецьмі.

4. перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, боязь.

Т. перад начальствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Згушчэнне дробных кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, якое робіць паветра непразрыстым.

Над лугам слаўся густы т.

2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.

Махорачны т.

3. перан. Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет.

Т. у галаве.

|| прым. тума́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссме́рце, ‑я, н.

1. Вечнае існаванне, няспыннае бытаванне. Бяссмерце прыроды. □ А ў несмяротнасці справы — і наша бяссмерце. Брыль.

2. Выс. Пасмертная слава. Узняла касачы Над табою [пра Максіма Багдановіча] жыццё, Над тваім незгасаючым сэрцам, Узняло, як мячы, Каб працяць небыццё І ахоўваць паэта бяссмерце. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпі́фара, ‑ы, ж.

Спец. Стылістычная фігура, якая характарызуецца паўтарэннем аднаго і таго ж слова, рытмічных канструкцый, выразаў у канцы вершаваных радкоў або сумежных адрэзкаў мовы, напрыклад: «Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор. Ціха гайдае ліпа над хатай Лісцяў узор». Багдановіч.

[Ад грэч. epiphóra — паўтарэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тяготе́ть несов.

1. (испытывать тяготение) прыця́гвацца;

Луна́ тяготе́ет к Земле́ Ме́сяц прыця́гваецца да Зямлі́;

2. (иметь склонность, влечение) мець ця́гу (схі́льнасць), імкну́цца, цягну́цца;

тяготе́ть к иску́сству мець ця́гу (схі́льнасць) да маста́цтва, імкну́цца (цягну́цца) да маста́цтва;

3. (давить) гнясці́ (каго, што); душы́ць (каго, што); (висеть) вісе́ць (над кім, над чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хозя́ин в разн. знач. гаспада́р, -ра́ м.;

хозя́ин кварти́ры гаспада́р кватэ́ры;

расчётливый хозя́ин ашча́дны гаспада́р;

стать хозя́ином положе́ния стаць гаспадаро́м стано́вішча;

сам себе́ хозя́ин сам пан; сам вялі́кі; сам сабе́ пан, сам сабе́ слу́жка; пан над самі́м сабо́ю і над сваёй душо́ю;

хозя́ин свое́й судьбы́ гаспада́р свайго́ лёсу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надчарэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца ў верхняй частцы або над верхняй часткай жывата. Надчарэўная артэрыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)