назнахо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-чаго.
Знайсці ў розных мясцінах многа каго‑, чаго‑н. Назаўтра [Яша] узяў акрайчык хлеба за пазуху, насыпаў у кішэні патронаў, тых, што назнаходзіў у розных мясцінах, і з самага ранку падаўся ў лес. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Нацерці мылам, пакрыць мыльнай пенай. Намыліць бялізну. Намыліць рукі. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Чорны.
•••
Намыліць галаву (шыю) каму — строга спагнаць з каго‑н. за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць тонкім, качаючы чым‑н. па паверхні. Раскачаць цеста на коржыкі.
2. Разм. Вывесці са стану апатыі, бяздзейнасці каго‑н. [Сяргей:] — Ганаруся, што мне ўдалося раскачаць і разбудзіць гэту дрымучую глыбу [Арцёма]. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Сабраць у адно месца, стоўпіць. Скучыць авечак на пашы.
2. Размясціць каго‑, што‑н. на невялікай плошчы блізка адзін ад аднаго (звычайна ў вялікай колькасці). Скучыць будынкі. Скучыць машыны на плошчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і апаганіць. Заваяваную свабоду Рабочы люд не дасць спаганіць. Купала. Хай кожны ведае паганец, Каго шануюць пры жыцці, Таго й па смерці не спаганяць, Ніхто не здолее зацьміць. Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вол, вала, м.
Кастрыраваны самец буйной рагатай жывёлы. Запрэглі мы дзве пары валоў — паехалі. Якімовіч.
•••
Вол пад’ярэмны — пра таго, хто многа і цяжка працуе.
З блыхі вала рабіць гл. рабіць.
Ні вала ні кала (няма) у каго — пра вялікую беднасць каго‑н.
Працаваць (рабіць), як чорны вол — рабіць не пакладаючы рук.
(Прыйшоўся) як вол да карэты — пра каго‑н., хто аказаўся недарэчным у нейкіх абставінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыента́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1 знач.); вызначэнне свайго месцазнаходжання.
2. перан. Уменне разабрацца ў якіх‑н. пытаннях, абставінах і пад.; дасведчанасць у чым‑н. Добрая арыентацыя ў новай літаратуры.
3. перан.; на каго-што і без дап. Накіраванасць навуковай, грамадскай і інш. дзейнасці, якая вызначаецца разлікам на каго‑, што‑н., залежнасцю ад каго‑, чаго‑н. Арыентацыя на народную мову.
[Фр. orientation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
Разм.
1. на каго-што. Натрапіць, набрысці. Налучыць на воўчую яму. □ [Раман:] — Налучыш яшчэ на падземны валун — пакалечыш плугі... Пташнікаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Знянацку захапіць, застаць. Запытанне настаўніка налучыла.. [Ліду] знянацку. Колас.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Здарыцца з кім‑н. І горш за ўсё тое, што гэтае здарэнне якраз налучыла маленькую Натальку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.
1. Незак. да прызнаць.
2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спусціць.
•••
Не спускаць вока (вачэй) з каго-чаго — а) глядзець не адрываючыся; б) сачыць за кім‑, чым‑н. Свідзінскаму было сказана: не спускай вачэй з гэтай пары. «Работніца і сялянка».
Не спускаць каго-што з вока (вачэй) — сачыць за кім‑, чым‑н. неадрыўна.
Не спускаць з рук — падоўгу трымаць на руках.
Не спускаць з языка — пастаянна гаварыць пра каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)