◎ Нязбо́жны ’бязбожны, неміласэрны’ (Нас.). Ад збо́жны ’міласэрны’, параўн. польск. zbożny ’набожны, багабаязны’, чэш. zbožny ’набожны, пабожны’ і іншыя формы, што ўзыходзяць да прасл. *sъbogъ (гл. збожжа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пёк ’выпечка, (адно) печыва’ (Нас.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне. да пячы́ (гл.). Сюды ж пёкам ’настойліва, надакучліва’ (Нас.) — прыслоўе, утворанае з формы Тв. скл. адз. л. лексемы пёк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Шкляная або бляшаная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы. [Доўнар] паставіў на стол шкляную банку з п’яўкамі. Дуброўскі. На вокнах толькі стаяла некалькі бальзамінаў у ржавых банках ад кансерваў. Чорны.
•••
Лейдэнская банка — фізічны прыбор для кандэнсацыі электрычнасці.
ба́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.
[Гал. bank.]
ба́нка 3, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Падводная водмель, узвышэнне ў адным месцы марскога дна.
[Гал. bank.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзі́нства, ‑а, н.
1. Цэльнасць, непадзельнасць. Адзінства камуністычнай партыі. Адзінства камуністычнага руху. Інтэрнацыянальнае адзінства пралетарыяту. Маральнапалітычнае адзінства. □ На базе агульнасці карэнных інтарэсаў рабочых, сялян, інтэлігенцыі склалася непарушнае сацыяльна-палітычнае і ідэйнае адзінства савецкага народа. Праграма КПСС. // Сканцэнтраванасць чаго‑н. у адным месцы, у адных руках, у адных рамках і пад. Адзінства месца, адзінства часу і адзінства дзеяння — характэрныя асаблівасці класічнай трагедыі.
2. Спалучэнне ў адным цэлым, непарыўнасць сувязі. Адзінства тэорыі і практыкі. Адзінства формы і зместу.
3. Агульнасць, супадзенне, поўнае падабенства. Адзінства думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́курс, ‑у, м.
Кніжн.
1. Перспектыўнае скарачэнне формы прадмета, якое зменьвае яго звычайныя абрысы (пры назіранні зверху або знізу). // Перадача, адлюстраванне прадмета ў перспектыве з ілюзорным скарачэннем аддаленых ад пярэдняга плана частак. [Тадароўскі] смела шукае незвычайныя ракурсы, яго камера ўвесь час у руху, кампазіцыя кадра заўсёды цікавая. «Звязда».
2. Пункт погляду, з якога што‑н. разглядаецца; аспект. Падаць праблему ў розных ракурсах. □ Аўтара цікавіць вайна не толькі ў яе, як бы сказаць, батальным ракурсе — і гэта неабходна падкрэсліць як прынцыповы момант. «Полымя».
[Фр. raccourcir — скарачаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́ць ’пыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Беркун ’назва расліны баркун белы, Meliotus albus L.’ Гл. барку́н. Варыянт беркун адлюстроўвае адну з цюрк. форм. Бліжэй усіх стаіць да гэтай формы цюрк. бӳркӳн ’быць запырсканым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́стрыца бат. ’Deschampsia Р. В.’ (КТС, Кіс.). Рус. остри́ца ’Sagina’, укр. остри́ця ’Asperugo procumbens’, польск. ostrzyce, чэш. ostřice ’Carex’. Ад востры (гл.) паводле формы лісця (Махэк₂, 421).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марге́лка, марке́лка ’сялянская белая лямцавая шапка канічнай формы без брыля’ (віц., Шн. 3; Грыг., Дэмб. 2, Малч., Нас., Бяльк., Растарг.; Мат. Маг.; Нар. Гом.). Да магерка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прэ́каль ’паркаль’, прэкалёвый ’зроблены з паркалю, паркалёвы’ (Бяльк.). Да паркаль (гл.); відаць, з пераасэнсаваннем пачатку зыходнай формы паркаль (< польск. perkal) як прыстаўкі прэ‑ (атаясамленай з польск. prze‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)