◎Нязбо́жны ’бязбожны, неміласэрны’ (Нас.). Ад збо́жны ’міласэрны’, параўн. польск. zbożny ’набожны, багабаязны’, чэш. zbožny ’набожны, пабожны’ і іншыя формы, што ўзыходзяць да прасл. *sъbogъ (гл. збожжа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)