малакро́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які хварэе на малакроўе. — Цётка кажа, што Казік малакроўны і яму не трэба ўганяцца за работай з самага маленства. Баранавых. // Бледны ад малакроўя. Малакроўны твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Зрабіць радзейшым; прарэдзіць (пасевы, лес і пад.). Зрэдзіць густыя ўсходы агуркоў. Зрэдзіць дрэвы.
2. Пасеяць рэдка, радзей, чым трэба. Зрэдзіць пасевы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́цца, куецца; незак.
1. Паддавацца каванню, коўцы. Распалены метал добра куецца.
2. Зал. да каваць.
•••
Не куецца, а плешчацца — не ідзе на лад, атрымліваецца не так, як трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́лік, ‑а, м.
Злодзей, які займаецца дробнымі пакражамі. // Разм. Махляр, ашуканец. А стараста, трэба сказаць, быў жулік: прыпісваў лішніх рабочых, каб іх плату палажыць сабе ў кішэню. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑пасіць; незак., што.
Прыгатаўляць на будучае, рабіць запас. Усюды, дзе можна, трэба браць, запасіць на зіму, на год — у полі, у лесе, у балоце. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружыно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Разм. Барана, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні спружын. [Мацвей:] — Трэба спружыноўку купіць, плугі добрыя, калёсы на жалезным хаду справіць. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скурапе́жка ‘кавалак тонкага сала’ (Касп.). Відавочна, ад скарупа (гл.) з метатэзай галосных пад уплывам ску́ра. Паколькі суф. ‑еж‑ утварае назоўнікі ад дзеяслоўных асноў (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 36), трэба дапусціць існаванне дзеяслова *скарупіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́бнік ‘кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ст.-бел. требникъ ‘тс’, ‘ахвярнік’ (ГСБМ). Са ст.-слав. трѣбьникъ, ‘кніга рытуалаў у грэчаскай царкве’. Да трэ́ба 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заляжа́цца сов., в разн. знач. залежа́ться;
з. ў бальні́цы — залежа́ться в больни́це;
такі́ тава́р не зале́жыцца — тако́й това́р не залежи́тся;
ры́ба ~жа́лася, трэ́ба яе́ вы́кінуць — ры́ба залежа́лась, на́до её вы́бросить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Накалтані́ць ’убіць, удзяўбці’: трэба яму добра накалтаніць у голаду. Запіс Грынавяцкене, якая лічыць слова балтызмам, суадносным з літ. į‑kálti ’тс’ (Lietuvių kalbotyros klausimai, XXII, 188); хутчэй мясцовае ўтварэнне на базе літ. kalti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)