вір, ‑у, М у віры; мн. віры, ‑оў; м.

1. Кругавы, лейкападобны рух вады, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней. Сама рака цякла спакойна, толькі вір управа ад лодкі ўсё бурліў і пераліваўся. Кулакоўскі. // Месца ў рацэ, звычайна глыбокае, з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне вадзяной плыні. Завівалася на вірах цёмная вада. Грахоўскі.

2. перан. Бурлівы, імклівы рух чаго‑н. Вір падзей. Вір пачуццяў. □ З першых дзён.. [Люба] з галавой акунулася ў вір студэнцкага жыцця. Васілевіч.

•••

У віру на калу — а) пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё; б) далёка, невядома дзе.

Хоць у вір галавою — пра цяжкае, безвыходнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Хуткі, імклівы, парывісты. Імпэтны рух. □ Гэта быў дужа імпэтны скачок, Іван не ўстаяў на нагах, пісталет выпаў, і яны абое, чалавек і сабака, пакаціліся па зямлі. Быкаў. // перан. Палымяны, гарачы. Імпэтны настрой. Імпэтны працаўнік. Імпэтная маладосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстынкты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Абумоўлены інстынктам (у 1 знач.). Інстынктыўныя паводкі звера. Інстынктыўнае ўменне пчалы ляпіць соты.

2. Неўсвядомлены, мімавольны. Інстынктыўны страх. Інстынктыўны позірк. □ Каліберда хвіліну стаяў збянтэжаны, а потым заспяшаўся ўслед за камісарам.. Гэта быў інстынктыўны рух. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспе́тчар, ‑а, м.

Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой. «Маладосць».

[Англ. dispatcher.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нажні́цы1 ’ножны, нажнічкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), нажэ́нкі, нажэ́нькі ’тс’ (Сцяшк. Сл.; Жд. 1), нажы́чкі ’тс’ (Нас.), нажэ́нцы ’тс’ (Бяльк.). Гл. ножны, ножніцы.

Нажні́цы2 ’панажы ў кроснах’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да нага́, нажны́ ’які прыводзіцца ў рух пры дапамозе ног’, параўн. нажна́я сту́па і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валнавацца ’кіпець’ (пра ежу) (Жд.). Рус. волноваться ’хадзіць хвалямі’, волновать ’моцна кіпець (пра ваду)’. Да *вална ’хваля’, прасл. *vьl‑. У гэтым слове можна бачыць як семантычнае новаўтварэнне, так і захаванне аднаго са значэнняў кораня *vьl‑; параўн. ст.-рус. і ц.-слав. вълати ’прыводзіць у рух, узрушаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыно́жак ’дэталь у калаўроце, на якую наступаюць нагой, каб прывесці ў рух кола’ (Скарбы), мн. л. прыно́жкі ’планкі, якія злучаюць ніжнія часткі ножак стала’ (паст., Сл. ПЗБ). Суфіксальная лексікалізацыя словазлучэння пры назе́; параўн. аналагічнае, але з іншай семантыкай рус. дыял. прино́жка ’перакладзіна, якая змацоўвае стойкі ткацкага станка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сни́зу нареч.

1. зні́зу; (с нижней стороны) спады́спаду;

сни́зу ду́ет зні́зу дзьме;

2. перен. зні́зу;

стаха́новское движе́ние начало́сь сни́зу стаха́наўскі рух пача́ўся знізу;

сни́зу до́верху зні́зу даве́рху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кругаваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Працэс, які бесперапынна перыядычна паўтараецца. Кругаварот вады ў прыродзе. Кругаварот кіслароду.

2. Бесперапынны рух, змяненне чаго‑н. Кругаварот падзей. Кругаварот жыцця. □ Наспяванне адных спраў за другімі ўцягвае чалавека ў кругаварот усяго калгаснага жыцця. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захра́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Спыніўшы свой рух, застацца дзе‑н.; завязнуць, засесці. З дрывамі захрас на абочыне воз. Вялюгін.

2. Забіцца, закупорыцца чым‑н. [Васіль] кінуўся да трубкі, якая падае гаручае, і адразу знайшоў няспраўнасць: трубка захрасла. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)