авары́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аварыі. Аварыйны сігнал. Аварыйная сітуацыя. // Які выкарыстоўваецца ў самых пільных выпадках. Твар зампаліта быў белы як палатно. Відно было, што яму не хапала паветра, бо ён адкручваў аварыйны кран кіслароднага прыбора. Алешка. // Прызначаны для ліквідацыі аварыі. Хлопцы ведалі, што на ветцы стаіць аварыйны цягнік, цягнік-электрастанцыя. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адду́шына, ‑ы, ж.
1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. Замест акон ледзь свяціліся надземныя аддушыны. Баранавых.
2. перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. Вось хоць бы і тутэйшы народ: бедны, ледзь-ледзь зводзіць канцы з канцамі, таўчэцца, кідаецца ў розныя бакі, шукаючы аддушыны, і мала хто знаходзіць яе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абма́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Махаючы чым‑н., абдаваць сябе струменем паветра (звычайна для ахаладжэння). Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі. Мяжэвіч. // Узмахамі адганяць ад сябе (мух, камароў і пад.). Пакуль цётка хадзіла ў хату па вядро, [карова] стаяла каля студні, над карытам з зялёным машком на дне, абмахвалася ад заедзі і, памыкваючы, прасіла піць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да паглынуць.
2. перан. З напружанай увагай глядзець на каго‑, што‑н. Я шчыльна тулюся да халодных аконных шыб, хапаючыся рукамі за гладкую сцяну і паглынаю вачыма далёкія прасторы. Галавач.
3. Засвойваць. Скура паглынае кісларод. □ Аказваецца, свежая зялёная хвоя паглынае аміяк і ачышчае паветра. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самалёт, ‑а, М ‑лёце, м.
Цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі. Транспартны самалёт. Спартыўны самалёт. □ Над галавою з металічным падвываннем пагрозліва гулі самалёты. Карпаў.
•••
Дыван-самалёт — у казках — чарадзейны дыван, на якім героі пералятаюць па паветры ў любое месца.
Самалёт-снарад — беспілотны лятальны апарат, які нясе зарад выбуховага рэчыва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісця́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Са свістам, з прысвістам. — Ты хто такі? — свісцячым шэптам, з усіх сіл трымаючыся, каб не закрычаць, спытаў Гунава. Самуйлёнак.
2. Які ўтвараецца пры праходжанні струменя паветра праз вузкую шчыліну ў месцы збліжэння пярэдняй часткі языка з верхнімі пярэднімі зубамі. Свісцячыя гукі. / у знач. наз. свісця́чы, ‑ага, м. Цвёрды свісцячы. Мяккі свісцячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Не́цяг ’вераценнік вялікі’ (пін., Веснік БДУ, 1981, 1, 26), нэцяг ’балотная птушка зуй’ (Дразд.), нецег ’кулік’ (брагін., Мат. Гом.). Відаць, адлюстроўвае характэрныя звычкі ці паводзіны птушкі (параўн., Антропаў, Веснік БДУ, 1981, 1, 26), параўн. цяга ў мове паляўнічых і пад., або характарызуе яе, параўн. укр. нетяга ’бедны, бядняк’, рус. нетяга ’слабасць, недастатковая цяга паветра (у печы)’, ст.-рус. нетягъ ’лянівы, гультаявата (да тягнути ’нести повинности’, гл. Варбот, Словообр., 68–69) і пад. Да цягнуць (гл.), параўн. няяснае ц.-слав. нетАГь (ESSJ SG, 2, 447) і слонка ’вальдшнеп’ з роднасным літ. slinkas ’лянівы! (Голуб-Копечны, 339).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нячуйве́цер ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium (L.)’ (гродз., Кіс.), нічуйвецер ’старасцень вясенні, Senecio verna- lis W. et К·’ (брэсц., Федар.), параўн. укр. нечуйвітер ’расліны Hieratium Filosella, Beilis perennis і інш.’ Магчыма, табуізаваная назва («жаб яе вецер не пачуў?»), што выклікана лекавымі ўласцівасцямі раслін, параўн. польск. powietrzne ziele (ад powietrze ’паветра; пошасць’), паралельнае да suchotne ziele ’гарлянка’. Аднак не выключана, што тут маюцца на ўвазе некаторыя фізічныя ўласцівасці раслін, параўн. чуй‑вецер ’цмен’ (валож., ТЗб. ”84), узвей‑вецер (взвѣи‑ вѣцеръ) ’ветрагон’ (Нас.), сухавейка ’цмен’ (гродз. Кіс.) і пад. Гл. чуць, вецер; параўн. нічавей (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бруі́цца, бруіцца; незак.
Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.). Там фантан, як вадаспад, Не сціхаючы бруіцца. А. Александровіч. // перан. Разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, святло, пах і пад.). І Лагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. Васілевіч. Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук. / у знач. наз. гало́сны, ‑ага, м.; гало́сная, ‑ай, ж. Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.
•••
Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон — сну, пень — пня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)