Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паве́тра, -а, н.
Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.
Чыстае п.
Бываць на паветры (хадзіць на прагулку). Дыхаць паветрам чаго-н. (перан.: пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.). На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні). Вісець у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). Узляцець у п. (узарвацца). Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт). Бой у паветры.
|| прым.паве́траны, -ая, -ае.
Паветраныя войны.
П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паве́траср. во́здух м.;
на во́льным ~ры — на откры́том во́здухе;
панава́нне ў ~ры — госпо́дство в во́здухе;
◊ п.! — воен. во́здух!;
вісе́ць у ~ры — висе́ть в во́здухе;
лаві́ць рука́мі п. — лови́ть рука́ми во́здух;
паві́снуць у ~ры — пови́снуть в во́здухе;
узляце́ць у п. — взлете́ть на (в) во́здух;
падня́ць у п. — подня́ть на во́здух;
глыта́ць п. — глота́ть во́здух;
пусці́ць у п. — взорва́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паве́тра, ‑а, н.
1. Сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу. Чыстае паветра. Свежае паветра. Вільготнае паветра. □ Паветра было, як шкло, празрыстае і звонкае.Шамякін.Пахі тысяч кветак перамяшаліся ў гарачым паветры.Шашкоў.
2. Свабодная прастора над зямлёй. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры.С. Александровіч.
•••
Альвеалярнае паветра — паветра, якое астаецца ў лёгачных альвеолах пасля нармальнага выдыху.
Вісець у паветрыгл. вісець.
Насіцца ў паветрыгл. насіцца.
Павіснуць у паветрыгл. павіснуць.
Узляцець у паветрагл. узляцець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паветра 7/588
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
паве́тран. Luft f -, Lüfte;
кандыцыянава́нае паве́тра klimatisíerte Luft;
цёплае паве́тра Wármluft f;
на во́льным паве́тры an der fríschen Luft, im Fréien
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПАВЕ́ТРА,
сумесь газаў, што ўтвараюць атмасферу Зямлі.
Састаў П. (у працэнтах па аб’ёме); азот — 78,09, кісларод — 20,95, аргон — 0,932, дыаксід вугляроду — 0,032, гелій, крыптон, неон, вадарод, азон і інш. газы. Вытв. дзейнасць чалавека істотна ўплывае на састаў П.: павялічваецца колькасць дыаксіду вугляроду (гл.Парніковы эфект), монааксіду вугляроду, аксідаў азоту, аміяку, серавугляроду, дыаксіду серы, фенолу, вуглевадародаў і інш., якія пагаршаюць стан здароўя людзей і небяспечныя для жывёл.
На Беларусі асн. крыніцы забруджвання П. — выкіды аўтатранспарту (каля 80%), аб’екты энергетыкі і прамысл. прадпрыемствы. Дзейнічае закон «Аб ахове атмасфернага паветра» (1997). Ажыццяўляецца дзярж. кантроль за прамысл. выкідамі і маніторынг атм. П. па радыеактыўнасці і амаль 30 шкодным рэчывам. Пры вызначэнні якасці П. карыстаюцца гранічна-дапушчальнымі канцэнтрацыямі і міжнар. стандартамі Сусв. арг-цыі аховы здароўя. Для буйных гарадоў разлічваецца індэкс забруджвання атмасферы, які ўлічвае класы бяспекі хім. рэчываў, стандарты якасці і сярэднія ўзроўні забруджвання. Найб. забруджаныя гарады Магілёў, Бабруйск, Гомель, Мазыр і Наваполацк. Гл. таксама Ахова атмасферы, Ачыстка паветра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паве́тра ’сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу; свабодная прастора над зямлёй’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), пове́трэ ’паветра; пошасць’ (ТС). З польск.powietrze ’тс’. У значэнні ’пошасць’, відавочна, з рус.пове́трие ’пошасць’. Параўн. наступнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паветра...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае адносіны да паветра, напрыклад: паветраабмен, паветрадуўны, паветранепранікальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ціск паветра, гл. Ціск атмасферны
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)