прыхава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Часова або трохі, няпоўнасцю схавацца; стаіцца. — Ой, а тады якраз дождж паўдня ліў, дык я і падумала была, што можа гэта ты дзе ў дарозе ад дажджу прыхавалася. Чорны. Непадалёку была нівінка, відаць, жанчына мела намер прыхавацца там сама і ўратаваць каня ў выпадку налёту. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсві́нак, ‑нка і (радзей) падсвіна́к, ‑а, м.

Парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Жанчына несла зелле свінні і падсвінку, якія рохкалі і вішчалі. Мележ. У Вінцука была немалая гаспадарка: дзве каровы, бык і цялушка, цэлая чарада свіней, падсвінкаў і авечак. Якімовіч. Два падсвінакі .. хваталі з карыта цеста. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Пайсці, адправіцца куды‑н. Жанчына войкнула і захінула халат на грудзях і, перагінаючыся, дробна патэпала ў заліты святлом калідор. М. Стральцоў.

2. Тэпаць некаторы час. [Палька] выйшла з хаты, патэпала трошкі ўздоўж плоту, а потым, як быццам ўспомніла нешта, з плачам пабегла назад. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшчыня́, ‑і, ж.

1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.

2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог. С. Александровіч. Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка. Машара. — Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку]. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́скыркажанчына, якая смяецца дзе трэба і дзе не трэба’ (З нар. сл.). Ад вы́скірыць (зубы); параўн. дыял. скі́рыці зубы ’абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ’тс’ (гл.) з суф. ‑к‑. Параўн. шчэрыць (зубы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аце́слівы (БРС, Касп., КЭС, лаг., Сцяшк., Янк. Мат., Бір. дыс.), ацесліўка тоўстая, гультаяватая жанчына’ (Янк. Мат.). З а‑цест‑лівы да цеста (гл.), параўн. цеслівы трохі недапечаны’ (Нас.), цеслявы ’тс’ (Нас., Сб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́ннік ’той, хто капае бульбу’ (Шн. 3), ’землякоп’ (смарг. Шатал.), капа́нніцажанчына, якую нанялі капаць бульбу’ (смарг. Шатал.; Янк. 2), паст. капа́ніца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). У выніку асіміляцыі з капа́льнік, капа́льніца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніцно́та ’звышмодная ў адзенні і ў сваіх паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.). З адмоўя ні (‑не) і цнота ’сціпласць, неразбэшчанасць’ (гл.); відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск., niecnota ’нікчэмнік, гультай, нахабнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. на каго-што, у каго-што і без дап. Уважліва паглядзець, прыгледзецца, стараючыся разгледзець, убачыць што‑н. [Старшына] ўскочыў, яшчэ ўгледзеўся ў далёкі сцямнелы краявід. Быкаў. Хадоська недаверліва ўгледзелася ў Захарыху і паспакайнела — нічога страшнага, жанчына як жанчына. Мележ. Шура ўгледзеўся на дзядзьку, як на нейкі дзіўны прывід. Ставер. [Хлопцы] ўгледзеліся — заяц! Сядзіць сабе і глядзіць на іх, вылупіўшы вочы. Маўр.

2. у каго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; уставіцца, утаропіцца. [Каця] падклала пад галаву рукі і ўгледзелася ў цёмна-сіняе акно. Гаўрылкін.

3. з кім. Абл. Убачыцца, сустрэцца з кім‑н. асабіста. З далёкіх паходаў вярнуўся Крушына. Не стрэўся з дачкою, Не ўгледзеўся з сынам. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)