нагрува́шчванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нагрувашчваць.

2. Тое, што і нагрувашчанне (у 2 знач.). Каменныя нагрувашчванні сустракаліся ўсё часцей і часцей. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надрабіць ​1.

2. Прыробленая, надвязаная да чаго‑н. частка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падраздзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што.

Раздзяліць на больш дробныя часткі; вылучыць якія‑н. часткі, згрупаваўшы паводле пэўных прымет. Падраздзяліць літаратуру на перыяды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсе́ў, ‑севу, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяваць — падсеяць.

2. Другая (дадатковая) культура на полі, засеяным асноўнай культурай. Скасіць зялёны падсеў на сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцмо́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцмокваць — прыцмокнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася толькі бразганне лыжак аб пасуду ды дружнае прыцмокванне. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паране́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. параніць і параніцца. // Рана. Тамаш рабіў пільны агляд пальцаў з вонкавага боку: колер, мазалі, таўшчыня,.. параненне. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.) і прабегчыся (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курлы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. курлыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ланцужкі жураўлёў віднеліся ў небе, і адтуль чулася сумнае курлыканне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лесіраваць.

2. Тонкі слой, мазок празрыстай фарбы на карціне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зімо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зімаваць.

2. Тое, што і зімовішча. Пабудаваць зімоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)