перазара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перазараджаць — перазарадзіць і стан паводле знач. дзеясл. перазараджацца — перазарадзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перафразо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафразоўваць — перафразаваць.
2. Тое, што перафразавана, перафразаваныя словы, выразы і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паскарэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паскараць — паскорыць і паскарацца — паскорыцца.
2. Спец. Велічыня змянення хуткасці руху за адзінку часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сло́йка, ‑і, ДМ ‑йцы, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. слаіць. Слойка цеста.
2. Булачка з слоенага цеста. Свежыя слойкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фільтра́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фільтраваць.
2. Натуральнае прасочванне вадкасцей або газаў праз порыстыя рэчывы. Фільтрацыя вады ў плацінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фы́рканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. фыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Цішыню парушалі сваім хрумстаннем і фырканнем абозныя коні. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цу́панне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гуд калгасных малатарань прыглушыў мернае цупанне цапоў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыркуля́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цыркуляваць.
2. Спец. Крывая, якая апісваецца суднам пры адхіленні руля на які‑н. вугал.
[Ад лац. circulatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зару́бка 1, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубіць 1.
зару́бка 2, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубіць 2.
2. Р мн. ‑бак. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад.; засечка. З дапамогай гір і пачка солі зрабілі новую шпалу на бязмене. Свежыя зарубкі, зробленыя напільнікам, паказвалі кілаграмы. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлічэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічыць.
2. звычайна мн. (адлічэ́нні, ‑яў). Адлічаная сума. Адлічэнні ад абароту. Адлічэнні ў непадзельны фонд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)