асігно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Дакумент, адрасаваны банку распарадчыкам крэдыту, паводле якога банк праводзіць выплату або пералічэнне асігнаванай сумы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслупяне́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. аслупянець. Не відаць было, ці.. [гаспадар] куды гэтак пільна ўзіраецца, ці проста закамянеў у дзіўным аслупяненні. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацынко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацынкоўваць — ацынкаваць.

2. Тонкі слой цынку, нанесены на паверхню металу, металічнага вырабу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вярстаць.

2. Звярстаны набор; адбітак звярстанага набору. Чытаць вёрстку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вучка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вывучыць (у 1 знач.).

2. Уменне, навыкі, набытыя ў працэсе вучобы. Ваенная вывучка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вылучэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вылучыць (у 1, 2, 3 і 5 знач.).

2. Разм. Тое, што і выпраменьванне. Вылучэнне цяпла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяшчаць — абвясціць.

2. Паведамленне, аб’ява, заява аб чым‑н. у вуснай або ў пісьмовай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́мзанне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. крэмзаць. // Тое, што накрэмзана, напісана. — Маё крэмзанне. Я пісаў, — сказаў Панізовіч і дабрадушна ўсміхнуўся. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каардына́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каардынаваць. Савет па каардынацыі.

2. Мэтазгодная адпаведнасць, узгодненасць (дзеянняў, учынкаў і пад.). Дасканалая каардынацыя рухаў.

[Лац. coordinatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. замазваць — замазаць (у 2 знач.). Замазка шчылін.

2. Вязкае рэчыва для замазвання шчылін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)