Не- (ня‑) адмоўная часціца ў якасці прэфікса і ў складзе словазлучэнняў, вядомая усім славянскім мовам. Прасл. *ne‑, ідэнтычнае па паходжанню адмоўю *не (гл. не1); у шэрагу выпадкаў выконвае чыста структурную функцыю, утвараючы назвы прадметаў з «адмоўным» значэннем, параўн. нягода ’дрэннае надвор’е’ пры пагода ’добрае надвор’е’, нясла́ва ’ганьба’, няволя ’палон’ і пад.; выступае як дээтымалагізаваны элемент, параўн. небара́ка ’нябога’, ненаві́дзець (гл.), часам у якасці т. зв. збыткоўнага («пустога») адмоўя, параўн. неўбой ’неслух’ (Растарг.) і убой ’тс’, якое можа выкарыстоўвацца для табуізацыі, параўн. не́вад (гл.), нячы́сцік (гл.), нядо́бры ’вуж’ (ТС) і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 446–448; Шустар-Шэўц, 13, 1006–1007; Талстой, Зб. Рэфармацкаму, 282–287; Папова, ФН, 1971, 1, 81–92). У складзе словазлучэнняў: не (ў)ва што ’няма ў што’ пры не́вашта ’тс’ (Растарг.); не ў змогу ’сіл не стае; няма сілы’ (Нас.), не ў чо́м ’ах як; вось чаму; вось табе і’ (Нас.) пры неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трані́ла (трані́ло) ’дэталь у возе ў выглядзе развілкі, якая прыдае ўстойлівасць задняй частцы воза’ (Скарбы, Сл. ПЗБ), трані́дло ’тс’ (свісл., Шатал.), трайні́ла ’тс’ (навагр., там жа), звязана з трайня ’тс’ (гл.); паланізаваны варыянт (‑дл‑ замест ‑л‑) лексемы сведчаць пра яе інавацыйны характар, канец слова, магчыма, пад уплывам правіла ’тс’ (Маслен.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ратэ́льны ’спагадлівы, чулы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ратэ́льны, рахтэ́льны ’знаходлівы, дасціпны’ (Скарбы), ст.-бел. ретельный ’пабуджальны, руплівы, добрасумленны’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск. rzetelny ’зарадны, шчыры, добрасумленны’, якое Брукнер (476) выводзіць з źrzetelny ’празрысты, відочны’; далейшае развіццё, магчыма, пад уплывам чэш. zřetelný ’зразумелы, уважлівы’, параўн. míti na zreteli ’мець на ўвазе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́каш, ст.-бел. рокошъ ’бунт, мяцеж’ (XVI ст.). Відаць, праз ст.-польск. rokosz ’нарада, перамовы’, ’сейм, з’езд’, ’бунт’, якое з венг. Rákos ’поле ў Венгрыі, дзе адбываліся сходы сойму’ > ’(у Рэчы Паспалітай) узброенае выступленне, паўстанне шляхты супраць караля пад лозунгам абароны вольнасцей’, ’бунт, мяцеж’, ’шляхецкі з’езд, сеймік’ (SWO, 1980, 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́сікі ’драўляныя клінкі, якімі плытагоны замацоўвалі бярвенні’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З польск. piesek першапачаткова ’сабачка’; пераноснае для называння розных дэталяў і прыстасаванняў: ’дзед (кавалак бервяна), які падпірае крокву’, ’жалезная акоўка драўлянай буксы’, ’жалезны прэнт, які трымае своеасаблівы хамут у пярэдніх коней’, ’заверліч у пярэднім навоі’ і пад., параўн. сучкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус. вялікалук. пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ. plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайна плаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл. плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памі́ма прыназ. ’ужываецца для ўказання на прадмет або асобу, без удзелу якіх ці незалежна ад якіх што-н. праходзіць, адбываецца; не прымаючы каго-, што-н. пад увагу’ (ТСБМ). Рус. поми́мо, укр. помі́мо, польск. pomimo, чэш. дыял., славац. pomimo ’тс’. Складаны прыназоўнік з po‑ і mimo ’тс’ (гл. міма) (ESSJ, 1, 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́чка, пачо́к (м. р.) ’пачак’, ’пасылка’ (ТСБМ, Сцяшк.) ’група’ (ТС). Да па́чак (гл.).

Пачка́ ’нырка’ (браг., Мат. Гом.). Да почка. Параўн. рус. почка ’нырка’, якое з печь ’пячы’, як каш. povarka < прасл. variti ’варыць’. Націск на ‑ka, відаць, пад уплывам укр. мовы (параўн. по́чки, Р. скл. почо́к ’ныркі’, ’насенне гарбуза’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамзе́ль ’хуткі, тупы штуршок’ (Нас.). Бясспрэчна, адносіцца да гамза́ць1 ’біць’ (гл.), гамзі́ць (гл. пад гамза́ць1). Суфіксацыя ‑ел(ь) < ‑el‑(ь)? ад асновы gъmъz‑? Параўн. яшчэ бел. гамзаце́ль ’гамзаты’. З другога боку, не выключаецца паходжанне ад дзеяслова тыпу *gъmъz‑el‑iti (да гэтага параўн. укр. гамсели́ти ’калаціць, біць, удараць’, Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуна́й агульная назва вялікай ракі ў беларусаў’ (Яшкін), рус. дыял. дуна́й ’ручаёк з-пад зямлі’, укр. дуна́й ’разліў вады’, польск. дыял. dunaj ’далёкая незнаёмая рака, мора’. Ад уласнай назвы ракі Дунай; гл. Фасмер, 1, 553 (да тлумачэння ўласнай назвы Дунай гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 156–157). Параўн. яшчэ Брукнер, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)