Кафэ́ ’невялікі рэстаран, дзе прадаюць каву, чай, закускі і пад.’ (ТСБМ, БРС). Запазычанне адносна новага часу з рус. мовы. Рус.кафе́ ’тс’ у сваю чаргу ўзята з франц. мовы ў сярэдзіне XIX ст. (у франц. мове café ў сучасным значэнні вядома з канца XVII ст. і ўзнікла на базе слова café ’кофе’). Гл. Шанскі, 2, К, 100; Фасмер, 2, 212, 356; Слаўскі, 2, 104–105.