шпу́льнік, ‑а, м.

У ткацтве — рабочы, які займаецца намотваннем нітак або пражы на шпулькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каніце́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Рабочы каніцельнай вытворчасці.

2. перан. Нерастаропны, марудны чалавек, якому ўласціва запаволенае бесталковае вядзенне справы.

Ён у нас вядомы к.

|| ж. каніце́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. каніце́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камбінезо́н, ‑а, м.

Суцэльны рабочы касцюм з курткі і штаноў. Каля трактара, што стаяў сярод двара, завіхаўся малады хлопец у сінім зашмальцаваным камбінезоне. Шахавец. Мне гасцінна ўступае кут Гэта незвычайная сталоўка, Дзе працуе ўжо рабочы люд У камбінезонах і спяцоўках. Аўрамчык.

[Фр. combinaison.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брука́р, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па ўкладцы бруку. Пакінуўшы брата, .. [Красуцкі] рабіў у Слуцку брукаром. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́дчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па наладцы машын, станкоў, механізмаў. Наладчык такарных аўтаматаў. Працаваць наладчыкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раб...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «рабочы», напрыклад: рабкор, рабселькор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́тчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па разметцы (у 1 знач.). Разметчык вагонаў. Разметчык чыгуначных канструкцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свідрава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца свідраваннем. [Васіль:] — Магу быць і токарам, і свідравальшчыкам быў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэндаві́к, ‑а, м.

1. Рабочы на выпрабавальным стэндзе.

2. Спецыяліст па стэндавай стральбе. Спаборніцтвы стэндавікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотаметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы, які пры дапамозе фатометра вымярае сілу святла электрычных лямпачак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)