кавалерга́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

У расійскай царскай арміі: ваеннаслужачы асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі.

|| прым. кавалерга́рдскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаскі́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.

Запасны в.

|| прым. вадаскі́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Кароткая рыска (-), якая ўжыв. як знак пераносу або як злучальная рыса паміж словамі, напр., дзе-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будо́ўля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будаўнічы аб’ект, а таксама тэрыторыя, дзе што-н. будуецца.

Працаваць на будоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бутэрбро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Скібка хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад.

|| прым. бутэрбро́дны, -ая, -ае.

Бутэрброднае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. апасці.

2. зб. Плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы і пад.

Збіраць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак. (разм.).

Пасяліцца, трывала ўладкавацца, абжыцца дзе-н.

А. на новым месцы.

|| незак. асталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярблю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Буйная жвачная аднагорбая або двухгорбая жывёліна пустынь і сухіх стэпаў.

|| прым. вярблю́джы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далягля́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Прастора, якую можна акінуць вокам; усё бачнае навокал наглядальніка.

З гары адчыняецца шырокі д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупе́нда, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Тое, што і скупянда.