Жбурыць ’моцна біць’ (лельч., Нар. лекс., 240), жбурну́ць ’кінуць вобземлю’ (клец., Жыв. сл., 180). Рус. дыял. жбурлять ’кідаць’, укр. дыял. жбу́рити, жбурнути, жбурляти ’кінуць, кідаць’. Эмацыянальна-экспрэсіўнае азванчэнне пачатку слова, прадстаўленага ў шпурнуць, шпурляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насцяба́цца ’напіцца да ап’янення’ (Нас.), насціба́цца ’напіцца ўдосталь’ (Мядзв.), насцёбацца ’напіцца гарэлкі’ (лях., Янк. Мат.). Да сцяба́ць ’сячы, хвастаць; піць залпам і інш.’, развіццё семантыкі ’біць’ > ’піць’, гл. ця́пнуць ’выпіць’, урэ́заць ’тс’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашты́рыць, выштырыць, праштырыць, штьірыць ’гнаць; выганяць, выправоджваць сілай’ (дзярж., Нар. лекс.). Лексема штьірыць генетычна роднасная з такім!, як (вы‑)турыць, штурхаць, рус. торкать ’штурхаць, біць’, якія да прасл. tbrk stbrk- гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клява́ць, клюю, клюеш, клюе; клюём, клюяце; незак.

1. што. Есці, хапаючы, адшчыпваючы ежу дзюбай (пра птушак). Куры клююць зерне. □ Тут крычаць вераб’і і клююць крапіву. Купала.

2. каго-што. Біць, удараць дзюбай; дзяўбці. Певень клюе ката. □ А чайкі смялелі ў змаганні, Плявалі яго [каршуна], дабівалі. Бялевіч. // перан. Даймаць, дапякаць, крыўдзіць. — Добры ты сябра Васілю Міхайлавічу аднак. Яго і без цябе клюе кіраўніцтва. Шыцік.

3. Хапаць прынаду, насадку на вудачцы (пра рыбу). Акуні клююць слаба: відаць, не галодныя. Якімовіч.

4. безас. Разм. Ідзе на лад; атрымліваецца, ўдаецца. — Вось бачыш, адразу клюе, — сказаў дзядзька Пятрусь да Адася. — Пабегла [старая] па кілбасы, да якіх я ласы. Дамашэвіч.

5. перан. Разм. Мнагакратна ўдараць чым‑н. вострым; дзяўбаць, цюкаць. Кляваць тапаром бервяно. // Доўга і настойліва біць з гармат у адно месца. Настала ноч, а гэты мінамёт усё кляваў і кляваў у адно і тое ж месца. Кулакоўскі.

•••

Кляваць (дзюбаць) носам — драмаць то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

Куры не клююць гл. курыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́; незак., каго-што.

1. Незак. да даць.

2. заг. дава́й(це); з інф. незак. ці з 1 ас. мн. буд. Разм. Выражае запрашэнне да сумеснага дзеяння. Давай спаць. Давай возьмемся за работу. □ [Мігуцкі:] Я не хачу гвалтаваць вашага сумлення, але давайце разважаць сур’ёзна. Крапіва.

3. заг. дава́й; з інф. незак. Разм. Ужываецца ў значэнні: пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што‑н. Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць. Якімовіч. Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць. Бядуля.

•••

Быту не даваць — не даваць спакою каму‑н.

Вачам веры не даваць — пра неабходнасць пільна, уважліва ставіцца да чаго‑н., паўторна правяраць што‑н.

Даваць у нос — тое, што і біць у нос (гл. біць).

Не даваць жыцця каму — турбаваць, непакоіць.

Не даваць кроку ступіць — пра немагчымасць або забарону свабодна дзейнічаць.

Не даваць літасці каму — не рабіць уступак, не пакідаць без пакарання за якую‑н. віну.

Не даваць праходу каму — настойліва прыставаць з пытаннямі, просьбамі, размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акэ́шкаць ’ачысціць’ (Шат.), няясна, гл. кешкацца ’варушыцца’. Магчыма, запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. kèkšti, keškùбіць, штурхаць’ і kẽgždalas ’мякіна, высеўкі’. Калі акэшкаць азначала ’ачысціць зерне’, тады два значэнні беларускіх слоў можна аб’яднаць. Фрэнкель, 236, 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурза́лак ’кусок дрэва; вялікі камяк у страве; бясформенны кавалак’ (КСП). Магчыма, да ву́рзаць ’прагна есці, глытаць’ ці ’стукаць, біць’, гл. ву́рзнуць, націск і словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам назоўнікаў з падобнай семантыкай (кава́лак, бурва́лак, вурва́лак і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеленгава́ць ’выхоўваць, песціць, мілаваць’ (Нас.), ’даглядаць, клапаціцца’ (Сцяшк. Сл.), пелянґава́ць ’даглядаць’ (шальч., Сл. ПЗБ), пеле́гаваць ’выхоўваць, няньчыць, песціць; біць’ (Растарг.). З польск. pelęgnować, pielęgować, pielegować ’даглядаць, песціць’, ’клапаціцца’, якое з ням. pflegen (в.-ням. phlëgan) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сячы́ і се́кчы, сяку́, сячэ́ш, сячэ́; сячо́м, сечаце́, сяку́ць; сек, се́кла; сячы́; се́чаны; незак.

1. каго-што. Удараючы з размаху чым-н. вострым, раздзяляць на часткі, здрабняць.

С. дровы.

С. лёд.

С. мяса.

2. каго-што. Падсякаючы, валіць на зямлю, адцзяляць ад асновы; ссякаць.

С. лес.

С. капусту.

3. што. Абчэсваць (камень; спец.).

С. камень.

4. каго-што. Біць, караць розгамі, рэменем і пад.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і без дап. Ліць моцна, струменямі; з сілай біць, хвастаць (пра дождж, град і пад.).

Цэлы дзень сячэ дождж.

Град сячэ збажыну.

6. каго-што. Пра насякомых: кусаць (разм.).

Авадні і сляпні сякуць кароў.

7. перан. Выказвацца пра каго-, што-н. рэзка, рашуча.

С. праўду ў вочы.

8. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Грызці, прагрызаць дзіркі (пра мышэй; разм.).

Мышы сякуць салому.

|| зак. пасячы́ і пасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны (да 1, 4—6 і 8 знач.) і ссячы́ і ссе́кчы, ссяку́, ссячэ́ш, ссячэ́; ссячо́м, ссечаце́, ссяку́ць; ссек, -кла; ссячы́; ссе́чаны (да 2, 4—6 і 8 знач.).

|| аднакр. секану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты (да 1, 4—7 знач.).

|| наз. сячэ́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пля́скаць, пляска́ць, пля́скыць ’удараць’, ’біць, хвастаць, сцёбаць’, ’стукаць далонню аб далонь ці па чым-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., Яруш., Шат.; ашм., Стан.), ’апладзіраваць’ (ельск., хойн., Мат. Гом.); ’пляскаць па вадкасці’ (Шат., Сл. ПЗБ); ’плямкаць, чмякаць пры ядзе’ (сміл., Стан.; Шат.), пля́цкаць ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); пляска́цьбіць молатам’ (Касп.), ’таптаць, дратаваць’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.); пля́скаць ’барабаніць, звінець (аб лыжках і місцы)’ (воран., віл., Сл. ПЗБ), экспр. ’касіць нізкую рэдкую траву’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’рабіць, майстраваць’ (карм., Мат. Гом.); плеска́ць ’ляскаць, пляскаць’ (ТС); пля́скацьбіць па твары далонню’ (Нас.; Бяльк.: жлоб., Мат. Гом.). Укр. пля́скаты, пле́скатибіць у далоні’, ’плёхаць па гразі’, ’гаварыць многа і абы-што’, ’кляпаць’, а таксама бойк. пля́цкати ’плямкаць, еўшы’, польск. plaskać ’гучна удараць далонню’, ’выдумляць, нагаворваць’, дыял. паморск. płaskac, plaskac ’пляскаць далонню на вадзе’, чэш. мар. pláskati, ляш. pľaskať ’пляскаць, шлёпаць’, славац. pľasknúť ’пляснуць па шчацэ, спіне’, ’бразнуць (дзвярыма)’, ’лопнуць (пра пупышку)’, ’пляснуцца (у гразь)’; славен. plȃskati ’пляскаць, апладзіраваць’, ’падрубаць’, ’крычаць’, plaskati, plaskátiбіць у далоні’, серб.-харв. чак. пљаска̏ти ’пырскаць, пляскаць па вадзе’, макед. пласка ’удараць далонню’, ’вярзці лухту’, ст.-слав. плесклти ’ляскаць, ляпаць’. Прасл. *plaskati, варыянт *ploskati, роднаснае літ. ploskúoti ’пляскаць (рукамі), чмякаць’, ’бразгаць’ < і.-е. plok‑sk‑ ’плоскі’, ’біць, таўчы’ (Сной–Бязлай, 3, 49). Банькоўскі (2, 598) выводзіць польск. plaskać з прасл. plěsk‑a‑ti, якое з’яўляецца ітэратывам да *pleskati > бел. пле́скаць (гл.). Сюды ж з пераносным значэннем пля́ска́ць ’гаварыць многа і абы-што’ (Нар. Гом.; Шат.; Касп.), ’плявузгаць, малоць языком’ (Сл. ПЗБ), пляска́ч ’пустаслоў, пляткар’, ’які гаворыць абы-што’ (Скарбы), ’балбатун’ (Сцяшк. МГ), пля́скыньнік ’тс’ (Юрч. СНЛ), пляскава́ць ’плявузгаць, несці лухту’ (ігн., Сл. ПЗБ), параўн. чэш. pleskati ’тс’, славац. pleskotať ’тс’, паморск. plesk​uotac ’неразумна ілгаць’, якія Фурлан (JS, 39, 4, 123) узводзіць да *ple‑sk‑ < і.-е. *(s)pele‑, параўноўваючы з літ. pleškė́ti, лат. plekšet ’ілгаць’, што неабавязкова.

Пляска́ць ’рабіць пляскатым, плюшчыць’ (ТСБМ, Касп.), ’абабіваць лапатай’ (Сцяшк. Сл.), плыска́ты ’пляскаць (пра метал)’ (драг., Жыв. сл.), пляску́шка ’невялікі, расплясканы кавалак металу’ (Юрч. Вытв.). Да пля́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)