зрэ́б’е, ‑я, н.
1. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Палатно з такой кудзелі. Час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Чорны. // Адзенне з такога палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубое зрэб’е. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́старчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм.
1. што, чаго і без дап. Выгадаць, выкраіць. Трэба ж .. [Васільку і Марынцы] адзенне справіць лепшае ды на кіно капейку выстарчыць. Сабаленка.
2. безас. чаго. Знайсціся ў дастатковай колькасці, хапіць. Не выстарчыла часу. Грошай не выстарчыла. □ А здаецца, не выстарчыць слоў, каб сказаць пра знаёмае добра. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.
1. Скончыць ірваць; сарваць, абарваць усё, да канца. Дарваць апошнія кветкі.
2. Разм. Канчаткова парваць, знасіць (пра адзенне, абутак і пад.). Дарваць чаравікі. □ Неўзабаве, яшчэ да прымаразкаў, бялізна сама падзерлася так, што Алесю прыйшлося аднойчы ў нядзелю проста дарваць яе на кавалкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлята́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.
Крылатка або наогул якое‑н. верхняе адзенне са свабоднымі, без зашпілек поламі. [Сева] якраз узяў бутэльку «Крушону» і перадаваў яе цераз галовы людзей Раі Дзімінай, апранутай у шэрую разлятайку, аблямаваную собалем. Карпаў. Янушак быў у шараварах, у пярэстай кашулі, падобнай на разлятайку. Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апу́дзіла ’пудзіла’ (Янк. I). Сюды ж апу́дала ’чалавек неахайнага выгляду, сонны, непаваротлівы’ (Куч.), а таксама опу́дына ’шырокае не па памеры адзенне’ (Клім.). Укр. опудало ’пудзіла’. Утвораны ад дзеяслова пудзіць (гл.), як і пудзіла з пратэтычным ці прэфіксальным а‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лахмо́тка 1 ’ануча’ (Грыг., ’кавалак тканіны’ (Бяльк., Ян.), ’старое адзенне, лахманы’ (Нас., Ян., Юрч., Вытв.;чачэр., Мат. Гом.), лахматы (пух., З нар. сл.). Бел.-рус. ізалекса, параўн. рус. лохмотка — пск., смал., разан., сарат. ’ануча, кавалак матэрыялу’, разан. свярдл. ’старое, парванае адзенне’, польск. сувалк. iaxmyta ’чалавек, нічога не варты, ветранік, свістун, які не выклікае давер’я ні са знешняга выгляду, ні маральна’. Утворана ад лохмотъ, якое да лохмьК < !!!охъта. Чаргаваннем галоснага асновы звязана з лах© (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 524.
◎ Лахмо́тка 2 ’распусная жанчына’ (Нас.), ’неахайная асоба’ (Гарэц., Др.-Падб.). Да лахмотка©. Узнікла ў выніку семантычнага пераносу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разле́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Які падраўся, пранасіўся, распоўзся (пра адзенне, тканіну і пад.). Разлезлы мех. Разлезлыя валёнкі. □ Потым [Іван] павольна пакрочыў, [пакідаючы] ў снезе разлезлымі, перавязанымі дротам ботамі няўклюдныя сляды. Навуменка. Зразумела, меў бы Шурка іншае адзенне, каб змяніць гэты разлезлы .. балахон, усё было б проста. Мехаў.
2. Вельмі прамоклы, размоклы. Міця Царыкаў ганяў камбайн па разлезлай гразі двара, а Кавалёва з Паньковым прыслухоўваліся да рытмічнага гулу матора. Дуброўскі. Машыну трэсла і кідала на разлезлых ад апошніх дажджоў ускраінных вулках, пакуль не ўз’ехалі на цэнтральную вуліцу. Хадкевіч. // Раскіслы. Салёны разлезлы агурок.
3. Разм. Які страціў фігуру, празмерна растаўсцеўшы; распоўзлы. Павязаная хусткай галава з насунутай на вушы пілоткай робіць немца падобным на старую разлезлую бабу. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcən ’жабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣān ’жабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Папо́нка гунька для нашэння травы’ (Шат.), ’хустка’ (Мат. Гом.), попонка ’гунька’ (ТС), попона ’гунька’ (Сл. Брэс.), папайя ’доўгае неахайнае адзенне’ (З нар. сл.). Рус. попона ’гунька’, укр. попо́ня ’тс’. Звязана з апона, пяць < і, апінаць (гл. Фасмер, 3, 327).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыко́ ‘шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення’, ‘трыкатажнае адзенне’, ‘жаночая бялізна з трыкатажу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыко́т ‘тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый’ (Ласт., Пятр.). З франц. tricot ‘плеценая тканіна’, запазычанага праз рус. трико або польск. trykot.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)