гарба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь. Шашкоў. // у знач. наз. гарба́ты, ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць. Прыказка.

2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дале́йшы, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца працягам чаго‑н. папярэдняга; наступны. Цэлае лета жыла Аленка думкаю аб новай школе, аб далейшай сваёй навуцы. Колас. Хлопцы пусціліся ў далейшую дарогу. Маўр. // Размешчаны за чым‑н., далей чаго‑н. [Макара] пацягнула паглядзець, што напісана там, на тых далейшых шчытках. Дуброўскі. // у знач. наз. дале́йшае, ага, н. Будучае. У далейшым будзем рабіць інакш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстаю́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не спраўляецца з выкананнем плана, задання і інш.; які мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе. Адстаючы калгас. Адстаючы ўчастак. Адстаючыя вучні.

2. у знач. наз. адстаю́чы, ага, м.; адстаю́чая, ‑ай, ж. Той (тая), што не спраўляецца з выкананнем плана, задання і пад.; той (тая), што мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слу́жачы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад служыць.

2. у знач. наз. слу́жачы, ага, м.; слу́жачая, ‑ай, ж. Асоба, якая працуе па найму ў сферы разумовай або невытворчай фізічнай працы. Рабочыя і служачыя. □ Апанас быў пакрыўджаны і прыніжаны тым, што жонка яго займае адказную пасаду, а ён просты служачы на чыгунцы. Дуброўскі.

3. Дзеепрысл. незак. ад служыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэзерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Апрацаваць (апрацоўваць) фрэзай. [Чыкуноў:] — Дапамагае.. [кандуктар] у рабоце вельмі добра! Скажам, фрэзеруеце вы кранштэйн. Колькі часу трэба на разметку? Ага, сорак пяць мінут. Дык вось, кандуктар зберагае гэтыя сорак пяць мінут, усе да адзінай. Васілёнак. [Іван Фёдаравіч:] — Улічы [Шмыг], што толькі восем-дзесяць дзён у месяц будзеш фрэзераваць. Астатні час — тачыць цэнтраболт... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нячы́сты, -ая, -ае.

1. Брудны, неахайны.

Н. пакой.

2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.

Нячыстая вада.

3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).

Нячыстая апрацоўка.

4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).

Н. голас.

5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.

Нячыстая справа.

6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).

Нячыстае месца.

7. у знач. наз. нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.

Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.

|| наз. нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́ўны, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе адмаўленне.

А. адказ.

А. займеннік.

2. Дрэнны, варты асуджэння.

А. персанаж у п’есе.

3. У матэматыцы: які ўяўляе сабой велічыню, узятую са знакам мінус, меншую за нуль.

А. лік.

4. Суадносны з такім відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога з’яўляюцца электронамі (спец.).

А. электрычны зарад.

5. Які паказвае на адсутнасць чаго-н., процілеглы чаканаму.

А. вынік.

6. Неадабральны, асуджальны.

А. водгук.

Адмоўная рэцэнзія.

7. у знач. наз. адмо́ўнае, -ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму.

Бачыць ва ўсім толькі адмоўнае.

|| наз. адмо́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ршы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім‑н. па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Старшая медыцынская сястра. Старшы навуковы супрацоўнік. Старшы пілот. □ Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. Ваданосаў.

2. у знач. наз. ста́ршы, ага, м.; ста́ршая, ‑ай, ж. Той, хто стаіць на чале якой‑н. групы людзей; начальнік. Трэба выбраць старшага, — сказаў .. [Красуцкі]. — Магчыма, я буду адлучацца, ён мяне заменіць. Навуменка. Над паляўнічымі ў раёне .. [Булка] быў старшы: правяраў білеты, прысылаў позвы. Пташнікаў. Ага, Ланкевіч, — заўважыў яго старшыня. — Добра, што прыйшоў. Бяры харчу на тыдзень і зараз жа паедзеш на аб’ект. Стаўлю цябе старшым. Асіпенка.

3. Такі, які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы (пра клас, курс і пад. у навучальнай установе). Вучні старшых класаў рабілі кармушкі для птушак, шпакоўні. «Беларусь».

•••

Старшы лейтэнант гл. лейтэнант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мно́гія,

1. Пэўная колькасць каго‑, чаго‑н. Многія расліны не любяць высокай тэмпературы. □ [Міканор:] — Многіх такіх паноў ды падпанкаў рэвалюцыя турнула з нашай зямлі. Бялевіч. // у знач. наз. мно́гія, ‑іх. Значная колькасць людзей. Многія не вярнуліся з вайны.

2. у знач. наз. мно́гае, ага, н. Аб чым‑н. значным па аб’ёму, зместу або колькасці. Даведацца аб многім. □ Многае для старога было нечаканым. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажа́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пажару. Пажарны дым. Пажарная каланча. // Прызначаны для тушэння пажару. Пажарная каманда. Пажарная машына. □ [Варанецкі] выбег на вуліцу і з ходу ўсчапіўся на пажарную бочку, якую коні імчалі міма варот. Дуброўскі. // Абсталяваны ўсім неабходным для тушэння пажару. Пажарны двор. Пажарная часць.

2. у знач. наз. пажа́рны, ага, м. Работнік пажарнай каманды.

•••

Пажарнае дэпо гл. дэпо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)