дазорны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дазору, прызначаны для дазору. Дазорная служба. Дазорная вышка. Дазорны атрад.

2. у знач. наз. дазорны, ‑ага, м. Тое, што і дазорац (у 2 знач.). Драмалі партызаны, то лежачы па адным, то па некалькі чалавек разам, а наперадзе бязгучна хадзілі ўздоўж рэчкі дазорныя. Галавач. Глядзі, дазорны, пільнымі вачыма, Даль аглядай трывожную як след. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)