Прафа́н ’недасведчаны ў якой-небудзь галіне чалавек’ (ТСБМ). Крыніца слова ў лац. profānus ’неазнаёмлены; непасвячоны; які знаходзіцца па-за святыняй’, якое ад pro‑ ’перад’ і fānum ’асвечанае месца, храм’. У сучасных мовах з франц. profane ’асоба, якая не належыць да клану артыстаў’, распаўсюджана ў артыстычным жаргоне (Банькоўскі, 2, 779).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыабрэ́ць ’набыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Пры адсутнасці бяспрэфікснай формы хутчэй за ўсё запазычана з рус. приобрести ’тс’, параўн. іркуц. приобрекчи́ ’тс’; аднак наяўнасць старой карпата-палескай ізалексы, укр. приобрі́ти ’прыдбаць’ — прыобры́ты ’тс’ (Клімчук, Бел.-укр. ізал., 35) сведчыць пра зыходную ц.-слав. форму обрѣсти ’знайсці’, роднасную сустрэць, стрэчанне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысу́шак 1, прысуошок ’акрайчык, першы кавалак хлеба, адрэзаны ад новага бохана’ (беласт., Ніва, 1979, 5 жн.). Магчыма, звязана з магічным уздзеяннем (гл. папярэдняе слова): Мы, бывало, за прысуошкі то аж бʼемся (тамсама). Гл. таксама асу́шак.
Прысу́шак 2, прысу́шкі ’сошкі (апоры) на бэльках’ (брагін., ЛА, 4). Гл. прысо́шак, со́шка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамане́нт ’прагул’ (Касп.), рэманэ́нт (реманэ́нтъ) ’незаплачаны доўг, што застаецца па-за разлікам’ (Нас.), сюды ж рамарэ́нт ’штраф, няўстойка’ (Касп.), ramarént ’задоўжанасць у сэнсе помсты’ (Варл.). Паводле Насовіча (там жа), слова “запазычана ад польскіх памешчыкаў”, ад лац. remanens ’што застаўся ў наяўнасці, астаткавы’, параўн. сучаснае польск. remanent ’пераўлік, інвентарызацыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́дніца ’архегоний’ (Байк. і Некр.) — беларускі навуковы тэрмін для жаночага ограна размнажэння ў мохавідных, папарацевідных і голанасенных раслін — архегонія. За аснову была ўзята калька з другой часткі слова: ст.-грэч. γονή ’нараджэнне; роды; паходжанне’, ’плод, патомства; род’, ’тое, што нараджае’. Узорам утварэння пры гэтым было польск. rodnia ’архегоній’, ’пакаленне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыска ’сібірская кошка дымчатага колеру’ (Нас. Доп.), ры́скі ’трохколерны кот’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рысоватый ’буры’ (XVII ст.), польск. rysawy, ryszawy ’рудаваты’. Ад ры́са (гл.) з-за характэрнай паласатай афарбоўкі ката, параўн. славац. rysý, rysavý ’стракаты’.
Ры́ска ’зямельны ўчастак у 510 сотак’ (Выг.). Ад рэ́заць ’наразаць зямлю’. Гл. рэ́зка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Семпітэ́рня, сэмпітэрня ‘задніца (з жаргону вучняў)’ (Нас.). Рус. дыял. з семінарысцкага жаргону семпите́рня ‘тс’. Паводле Абрэмбскага (LP, 4, 180), з польск. sempiterna < лац. sempiternus ‘заўсёдны’. Семантыка тлумачыцца тым, што гэта частка цела заўсёды адказвае за правіннасці; так ужо Насовіч — Нас., 577; Зяленін, РФВ, 54, 116; Фасмер, 3, 599.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Снавіда, сновы́да ‘чалавек, які мала спіць па начах’ (драг., З нар. сл.). Укр. снови́да ‘лунацік . Ад сон і відзець; гл. Фасмер, 3, 700; ЕСУМ, 5, 337. Няясна, ці адносіцца сюды рус. дыял. снофи́да, снафи́да ‘апатычны, вялы, сонны чалавек’, з-за цяжкасцей пры тлумачэнні ‑ф‑; гл. Фасмер, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́нга 1 ’парны бальны танец’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, дзе з аргентынскага ісп. tango ’тс’, магчыма, гукапераймальнага паходжання (Сной₂, 750).
Та́нґа 2 ’танк’ (Сл. ПЗБ), та́нґа, та́нка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Гл. танк. Фанетычныя і марфалагічныя змены (ж. р.), відаць, з-за нехарактэрнай для беларускай народнай мовы фіналі ‑нк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)