Разгачы́ ’галлё’ (іўеў., Сл. ПЗБ), разга́чыкі ’адросткі (пра пер’е)’ (там жа), разга́ціна ’разгалістае дрэва’ (лях., там жа). Ад ро́зга (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скавы́ліць ‘гучна, моцна плакаць’ (мёрск., Нар. лекс.), польск. дыял. skavuleć ‘скавытаць (пра сабаку)’. Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. скавытаць, скаголіць, скагатаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцяле́жыць ’зняць панарад (у возе)’ (Варл.), сцяле́жыцца ’сарвацца, здзецца са шворана (пра калёсы)’ (бялын., Янк. Мат.; Гіл.). Да цяле́га, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талада́хаць, талада́хатэ ’боўтаць (пра вадкасць)’ (драг., Нар. лекс.). Імітатыў (гукаперайманне) з т. зв. “вертыкальнай заменай” л/д, параўн. талалыхаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тоўк 1 ’толк, карысць, парадак, сэнс’ (Бяльк.). Гл. толк.
Тоўк 2, таўку́нь — пра тоўханне (мсцісл., Нар. лекс.). Гл. таўкці, таўчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тунюня́ — пра надакучлівую, не да месца размову, хлусню, фальшывае ігранне (дзісн., Бел. дыял. 1). Гукапераймальнае, параўн. тулюлю, гл. тулю-тулю.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазбяга́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-чаго і з інф.
1. Унікаць каго‑, чаго‑н., ухіляцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбягаць знаёмых. □ Мы пазбягалі дарог, ішлі па компасе проста на поўнач. Няхай. // Старацца яе рабіць чаго‑н. Аляксей еў хутка і моўчкі, не падымаючы ад талеркі вачэй: размоў з дырэктарам ён пазбягаў. Шамякін. Нікадзім Пятровіч стаў часта бываць сярод людзей, чаго раней ўсяляк пазбягаў. Кулакоўскі.
2. Пазбаўляцца, вызваляцца ад чаго‑н. Пазбягаць пакарання.
пазбяга́ць 2, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх. Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Сцяны — пра ўсё, многае. Пазбягала з палеткаў вада каламутная. Мурашка. // перан. Знікнуць, прапасці — пра ўсё, многае. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Колас.
3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх. Каралінцы, ратуючыся ад навалы, пазбягалі ў лес. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1. Незак. да сысці.
2. перан. Размяшчацца нахільна. Узгорак .. наводдалек .. сыходзіў у лагчыну. Чорны. Канюшына сыходзіла ў нізкі куп’істы поплаў з раскіданым статкам кароў. Лобан.
3. (з адмоўем «не»). Пастаянна знаходзіцца дзе‑н., не пакідаць чаго‑н. (пра чалавека, жывёлу). Дзіця не сыходзіць з рук. // Пастаянна быць, аставацца дзе‑н. (пра прадметы). Хлеб, як бы ні было яго мала, не павінен сыходзіць са стала. Колас. // Пастаянна быць бачным, не знікаць (пра які‑н. выраз твару, усмешку і пад.). Лёгкая ўсмешка амаль не сыходзіла з .. твару [Ванды]. Марціновіч. Усміхаўся .. [бацька] так прыветна, што хораша станавілася на душы, але і тады ціхі сум не сыходзіў з яго твару. Чарнышэвіч. // Пастаянна быць накіраваным, звернутым на каго‑, што‑н. (пра вочы, погляд). Вочы .. [Рамана] не сыходзяць з бота. Чорны.
•••
Не сыходзіць з языка (думак) — увесь час быць, прысутнічаць у чыіх‑н. думках, упамінацца ў размовах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узмацніцца, павялічыцца ў сіле (пра вецер, дождж і пад.). Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя струмені. Хадкевіч. / Пра голас, гукі. Шум, які пачаў спадаць, узмацнеў. Шахавец. — Гэта ваша апошняе заданне. — Голас у Хмары ўзмацнеў. Шашкоў. / Пра думкі, пачуцці і пад. Потым, як пайшлі ў школу, дружба .. [Федзькі з Эдзікам] яшчэ больш узмацнела. Пальчэўскі. // Стаць больш трывалым, цвёрдым. Лёд узмацнеў. // перан. Стаць больш дасканалым, выразным. Лірычны маналог у творчасці Брыля асабліва ўзмацнеў у апошнія дзесяцігоддзі. Мальдзіс.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным; умацавацца. Калгас гэтым часам узмацнеў. Пачала папаўняцца малочная ферма. На другі год вялікі прыбытак даў лён. Чарнышэвіч.
3. Стаць больш здаровым, вынослівым; падужэць, паздаравець. Вось выраслі дзеткі, За лета ўзмацнелі, Пад восень у вырай Яны паляцелі. Журба. / Пра расліны. Маладая вішанька ўзмацнела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астрано́мія. Ст.-рус., ст.-слав. астрономиꙗ. Зыходнае слова — грэч. ἀστρονομία (’зорка’ + ’закон’). Непасрэдна з грэчаскай запазычана форма з націскам на перадапошнім складзе (Бярында: астрономи́я); націск на ‑но‑ ўказвае на лацінскую ці польскую крыніцу для сучасных беларускай, рускай, украінскай форм слова (Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123; Булыка, Запазыч., 32). Недакладна Юргелевіч, 128; наўрад, ці праз рускую, як у Крукоўскага, Уплыў, 90. Астрано́м можна лічыць непасрэдным працягам старарускай формы: (XIII ст.) (Шанскі, 1, А, 167), таму думка Фасмера, 1, 94, пра запазычанне ў XVIII ст. недакладная; стараруская з грэчаскай. Паводле Булыкі, ст.-бел. астрономъ праз польскую з нямецкай. Астрало́гія — з грэчаскай (аднак тыя ж заўвагі пра націск, што і пра астраномія), гл. Фасмер, Этюды, 37. Пра словы астрономия, астрология ў старабеларускай гл. Гіст. мовы, 1, 146, 284; Гіст. лекс., 126, 219. Астрало́м ’астраном’ (Касп.) скажэнне, магчыма, у выніку кантамінацыі астраном і астралог.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)