Лодзь ’маленькая лодка, човен’ (Бяльк.), лодка, лотка ’човен, невялікае судна’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Бес., ТС, Сл. ПЗБ), ’лёгкая з тонкімі сценкамі лодка, зробленая з аднаго кавалка дрэва (асіны) > (Маш.). Укр. лодь, рус. лодка, валаг. лодия, ладья, паўн. ладейка, лодейка; ст.-рус. лодья, лодъка, польск. łódź, łodzja, палаб. lüdʼa, н.-луж. łoż, u̯oś, в.-луж. łódź, чэш., славац. loď — пераіначанне прасл. oldi/oldьji (oldьja). Параўн. славен. ládja, серб.-харв. ла̂ђа, макед. лаѓа, балг. ладя, ст.-слав. алъдии, ладии. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. aldijà, eldijà, eldís, швед. ålla, дац. aalde, olde ’карыта’, нарв. olda, olle ’вялікае карыта’. Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 510. Сюды ж бел. лодачкі ’жаночыя туфлі без шнуркоў’ (ТСБМ; хойн., Мат. Гом.), лодочка ’спосаб завязвання хусткі’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыва́л ’прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу’ (ТСБМ): лежа́ць у прывал ’доўга вылежвацца’ (ТС), прыва́лка ’месца для прыпынку ў дарозе, прывал’ (Нас.), прыва́л, прыва́лак ’пагорак; высокі бераг’ (мядз., Нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ), прыва́лак ’нізкае месца ў канцы загона’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), прыва́лак, пры́валок, пры́ве́лок ’прымурак — выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь’ (Буз., ТС), ’прымастка, палаці каля печы’ (Сцяшк., Сл. рэг. лекс.), ’дошка, прыбітая ля печы’ (Жд.), прывале́нь ’прымак’ (гарад., Нар. лекс.). Да прывалі́ць ’прыперці, прыхіліць; прыкрыць, прыціснуць зверху, прыстаць, прычаліць (пра судна); прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці; з’явіцца, прыйсці (пра што-небудзь нечаканае або ў вялікай колькасці)’ (ТСБМ), да прасл. *privaliti, якое ад *valiti, гл. валі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кла́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да класа (у 3 знач.). Класны кіраўнік. Класны журнал. Класны пакой. Класная дошка. // у знач. наз. кла́сны, ‑ага, м.; кла́сная, ‑ай, ж. Разм. Класны кіраўнік (класная кіраўніца).
2. Спец. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г. д.).
3. Які мае высокую ступень чаго‑н., які паказвае клас (у 5 знач.). Класная гульня. Класны спартсмен.
4. Уст. Які мае пэўны чын, ранг. Класны чыноўнік.
•••
Класны вагон (уст.) — пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыча́л, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычаліць.
2. ‑а. Частка прыстані, забяспечаная неабходнымі прыстасаваннямі для прычальвання суднаў. Хлопцы хадзілі па набярэжнай, пазіралі на мора, дзе было поўна катэраў, барж, яхтаў, а ля прычалаў пагойдваліся велізарныя караблі. Хомчанка. // Слуп, кол каля прыстані, да якога прымацоўваюць лодку, судна і пад. Увішныя шафёры.. кінуліся дапамагаць Сілівону адвязваць канцы вяровак, якімі была прывязана пасудзіна да прычала.. Паром плаўна падаўся ад берага. Лынькоў.
3. ‑а. Вяроўка або канат, якімі прычальваюць судны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ласт 1 ’хвост у бабра’ (Інстр. 2), рус. арханг. ласт ’невялікая драўляная лапатка, якой бяруць цеста з дзежкі’. Да прасл. lapstъ, якое з’яўляецца роднасным да лат. lâpsla ’лапата’, lãpa ’лапа’, літ. lópa ’тс’ (Фасмер, 2, 462–463). Сучаснае літаратурнае ласт ’відазмененая канечнасць некаторых водных жывёл і птушак’ (ТСБМ) — з рус. ласт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72) таксама, як і ласты ’прыстасаванне ў выглядзе вясла для палягчэння плавання пад вадой’ (ТСБМ).
Ласт 2 ’застаронак’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ласт ’дранка, рэйкі, якімі прашываюць пазы ў лодках, суднах’, лост ’тс’, лостить ’абшалёўваць корпус судна, лодкі’. З фін., алан. lasta ’дранка, планка’ (Фасмер, 2, 463). Параўн. таксама вепс. лаst ’расколатае палена для лучыны’, лastęńik ’палукаш у простыя сані’, і рус. ла́сти ’памост з бярвення для праезду, праходу праз балота, гаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лаві́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; заг. лавіруй; незак.
1. Рухацца пад парусамі супраць ветру, мяняючы напрамак судна; плысці з частымі пераменамі курсу ў абход падводных скал, мелей, ільдзін і пад. З затону ў мора выйшаў першы сейнер, Лавіруючы ўмела паміж крыг. Звонак.
2. Рухацца не прама, а зігзагамі, абмінаючы перашкоды. Машына абганяла фурманкі, лавіравала паміж грузавікоў, даючы кароткія сігналы. Мікуліч.
3. перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго‑н. Вінаваты .. [у няўдачы] быў і няўжыўчывы характар Хадасевіча, гэты хлопец ніколі не ўмеў лавіраваць і заўсёды ішоў напралом. Арабей.
[Ад гал. laveeren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́йда 1 ’барка, лайба’ (Гарэц.), рус. ба́йда ’баржа’, укр. ба́йда (паўдн.) ’від пласкадоннай лодкі’. Паводле Фасмера, 1, 107, сюды ж рус. байда́к ’баржа; брус’, байда́ра ’рачное судна’. Усе гэтыя словы лічацца запазычаннямі з усх. моў. Паводле Шанскага, 1, Б, 12, усе гэтыя словы ўтвораны ад ба́йда рознымі суфіксамі, а ба́йда < бадья ’пасудзіна’ (цюрк., параўн. бадзе́йка, бадзя́га). Параўн. ба́йда 2 і байда́к.
Ба́йда 2 ’паля’ (Нас., Гарэц.). Параўн. ст.-укр. (XVII ст.) байда ’паля, вялікае завостранае бервяно’, якое Цімчанка (50) лічыць запазычаннем з ням. Beute ’карыта; вулей’ (> польск. bajda ’начоўкі’). Гл. таксама Клюге, 71–72 (дзе прыводзяцца роднасныя герм. формы; між іншым са значэннем ’дошка; край лодкі, чаўна’). Усё ж такі паходжанне слова застаецца няясным. Параўн. яшчэ рус. дыял. байда́к ’тоўстая дошка для падлогі або столі’, якое Фасмер, 1, 107, звязвае з байда́к ’лодка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
азёрны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да возера. Азёрная затока. Азёрны басейн. Азёрная вада. □ Праз азёрны прасцяг Прывандруюць крылатыя [гусі-лебедзі] Па шляхах, па агнях, Над ляснымі Дрысвятамі. Лужанін. // Які жыве ў возеры. Калі Лемяшэвіч падчапіў першага невялічкага шчупачка, белага, прыгожага, не падобнага да сваіх чорных азёрных братоў, Аляксей бег паглядзець на яго метраў за дзвесце. Шамякін. // Які прызначаны для плавання па возеры. Азёрны флот. Азёрнае судна. Азёрная лайба. // Багаты на азёры. Нарачанскі азёрны край. Браслаўшчына і Полаччына — азёрны куток Беларусі. □ У азёрным краі, дзе багністыя мелі І пясчаныя берагі, жыла сям’я кулікоў. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надбудо́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надбудаваць.
2. Тое, што надбудавана. Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач. // Закрытыя памяшканні на верхняй палубе судна, якія цягнуцца ад аднаго борта да другога. Страла ўпала з вышыні. Але на палубнай надбудова нікога не было. Значыць, яна кімсьці была, загадзя прымацавана і старанна нацэлена. Гамолка.
3. Паняцце гістарычнага матэрыялізму — сукупнасць ідэалагічных адносін, поглядаў і ўстаноў пэўнага грамадства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рус, ‑а; мн. парусы, ‑оў; м.
1. Умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна. [Тапурыя:] — Узняўся страшэнны вецер, ён паламаў нашы высокія мачты і парваў шырачэзныя парусы на шмаццё. Самуйлёнак. Быццам крыло беласнежнай птушкі, пад блакітнай гладдзю ракі віднеўся парус. Даніленка.
2. Кавалак тканіны, што нацягнута на крылы ветранога млына.
3. Спец. Верхні, самы буйны пялёстак у кветках бабовых раслін.
4. У архітэктуры — трохвугольнае сферычнае спляценне, якое нагадвае па форме надзьмуты парус.
•••
Касы парус (спец.) — трохвугольны і чатырохвугольны парус.
На ўсіх парусах — вельмі хутка (ісці, ехаць і пад.).
[Ад грэч. pharos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)