за́сланка і засло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Прыстасаванне (звычайна бляшаны ліст з ручкай), якім засланяюць топку печы. Хацела [маці] засланіць печ і сагнулася, каб узяць з-пад прыпечка засланку. Галавач. Сымон адчыніў засланку і зірнуў у печ. Чарнышэвіч.

2. Прыстасаванне для закрывання якіх‑н. адтулін. Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася заслонка, нехта глянуў адтуль. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́льванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запальваць — запаліць.

2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання. Уключыць запальванне. Праверыць сістэму запальвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збіра́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца збіраннем, зборам чаго‑н. Збіральнік фальклору. Збіральнік жэмчугу.

2. Прыстасаванне, якое служыць для збірання чаго‑н. Збіральнік вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сляса́к, слесака, м.

Прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы. [Параска] са злосцю бразнула дзвярыма, ажно клямачны слясак заскуголіў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Све́тлікпрыстасаванне для асвятлення хаты лучынай’ (Сцяшк.). Да светлы, святло (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рнікпрыстасаванне, якім робяць уторы’ (АБ, 9). Да уто́рнік < утора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іжэ́гініпрыстасаванне для сушкі снапоў’ (ДАБМ, 789). І‑ пратэтычнае. Гл. жэгіні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даза́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання або адважвання сыпкіх, вадкіх, газападобных рэчываў. З шумам сыпаўся ў дазатары шчэбень і пясок, паплёсквала вада, шамацеў цэмент. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аправіць.

2. Спец. Прыстасаванне для замацавання на металарэзных станках інструменту або дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акамада́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прыстасаванне да чаго‑н. Акамадацыя органаў мовы. Акамадацыя гукаў (у мове).

•••

Акамадацыя вока — здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.

[Лац. accomodatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)