многапаку́тны, ‑ая, ‑ае.

Які перанёс многа пакут; поўны пакут. Многапакутны народ. □ Тут, на зямлі многапакутнай, Каля дарогі кожны схіл Асветлен зоркай пяцікутнай, Узнятай на гарбах магіл. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табурэ́цік, ‑а, м.

Памянш. да табурэт; маленькі табурэт. Феня сядзела каля Зоінага ложка на табурэціку, глядзела на малую, папраўляла на ёй коўдру, выцірала хустачкаю спацелы лоб. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тура́, ‑ы, ж.

Разм. Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя ​2. Каля каробкі пажарнага дэпо з вежаю, што нагадвала шахматную туру, размясціўся цэлы партызанскі лагер. Карпаў.

[Фр. tour ад лац. turris — вежа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угрэ́ў, угрэву, м.

Разм. Месца, угрэтае сонцам; санцапёк. На ўгрэве каля шурпатых камлёў разложыстых хвоек раставаў снег. Колас. Намоклыя сцены карпусоў укрыліся парай на сонечным угрэве. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Тое, што і чыкільгаць. — А браткі мае, а што ж гэта будзе, — чыкіляў каля варот дзядзька, не ведаючы, ці слухацца Сільвановіча. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́балаткі ’сумежныя балоты’ (круп., Сл. ПЗБ), су́балатак ’нізкае месца, лужок каля балота’ (кіраў., Нар. сл.). Укр. чарніг. су́болоток ’забалочаная нізіна, балотца’, рус. наўг., арх. су́болоток ’нізкае мокрае месца, мачажына’. З су- і балота, аформленае суф. ‑к‑ і ‑ак‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паруча́йнік1 ’птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушком’. Рус. поручейник ’тс’. Этымалагічна тое ж, што і паручайнік2. Семантыка празрыстая, таму што гэта птушка з атрада кулікоў, якія трымаюцца каля вады.

Паруча́йнік2 ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства парасонавых з_ белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка’ (ТСБМ), ’расліна Sium L.’ (Кіс.), паручайніка ’расліна Catabrosa P. В.’ (Кіс.). Рус. поручейник ’расліна Sium L.’ Дэрыват з суф. ‑ік ад пару чайньКру чай, таму што гэтыя расліны растуць каля вады або ў вадзе. Параўн. славац. potočnik ’расліна Sium L.’, чэш. poiočnik ’расліна Berula’ (гл. Махэк, Jména rostl., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трая́к ‘тры рублі’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), ‘манета ў тры грошы, або 1½ сярэбранай капейкі’ (Нас., Федар. 4, Шат., Касп., Эр., Нар. Гом.), ‘75 капеек’ (Растарг.), ‘тры капейкі’ (Байк. і Некр.); ‘бервяно ў тры сажні’ (Касп.), ‘вялікае бервяно’ (Жд. 3), ‘бервяно даўжынёй каля 6 м (на дошкі)’ (чэрв., Нар. лекс., Сл. ПЗБ); ‘мера дроў каля 3 вазоў’ (Мат. Гом.). Утварыліся ў выніку субстантывацыі зборнага лічэбніка троj‑е і суф. ‑ак (< прасл. *‑akъ) (Слаўскі, SP, 1, 89). Назвы манет адлюстроўваюць пералічэнне расійскіх грошай у старую грашовую сістэму пасля падзелу Рэчы Паспалітай паводле эквіваленту 1 капейка = 2 грошы (Станкевіч, Зб. тв. 2, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́ба ’мера палатна па даўжыні асновы ад аднаго вугла сцяны да другога, каля 4–6 метраў’, гіба́ ’тс’ (Сцяц.), гі́ба (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да гіба́ць ’гнуць’ (гл.). Параўн. таксама гіба́ті ’складаць палатно гармонікам (пры адбельванні)’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўпе́ч (швянч.), паўпечак (паст.) ’лаўка каля печы’ (Сл. ПЗБ). З папеч, папечак, якія з бел. прыпеч, прыпечак, пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. ра‑ (дзеяслоўны прэфікс) адпавядае таксама бел. прэфіксу пры‑: padidinti, pakelti ’дадаць, прыбавіць’, padeginti ’прыпячы’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)