гало́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны. Шамякін. Галоднай курыцы проса сніцца. Прымаўка.

2. у знач. наз. гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж. Сыты галоднаму не спагадае. З нар.

3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.

4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны. З нар.

5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку! Крапіва.

•••

На галодны зуб гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліза́ць, ліжу, ліжаш, ліжа; заг. ліжы; незак., каго-што.

1. Праводзіць языком па чым‑н., дакранацца языком да каго‑, чаго‑н. [Сабачка] кідаўся да ног, лашчыўся, лізаў рукі, зазіраў у вочы і паціху скавытаў. Няхай. // Падбіраючы языком, есці, піць. [Сабака] лізаў разліты ім кулеш і ад вялікага здавальнення павільваў хвастом. Колас. Гора гараваць — не мёд лізаць. Прыказка.

2. перан. Дакранацца, пакрываць, абдаваць сабой (пра хвалі, полымя і пад.). Пасека была ў агні. Полымя бушавала пад самай лініяй — расцяробам, лізала дол, лезла ўгору па маладым сасонніку. Пташнікаў. За соснамі адгадваўся блізкі праліў, чутно было, як ліжуць гальку хвалі. Лупсякоў.

3. Разм. зневаж. Цалаваць.

•••

Лізаць рукі (ногі, пяткі, боты) каму — уніжацца, падлізвацца, падхалімнічаць перад кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палягчэ́ць, ‑эе; зак.

1. Стаць лягчэйшым па вазе. Ісці было не цяжка: ліпавыя лапці не абцяжарвалі ног, і клункі за плячыма даўно палягчэлі. Пальчэўскі. [Антось:] — А што, калі палову ўсяго гэтага зараз з’есці? Рукзак адразу палягчэе, і я доўга есці не буду хацець. Бяганская.

2. безас. Стаць, зрабіцца лягчэй у матэрыяльных адносінах. І дзед бабульцы гаварыў, Зрабіўшы выгляд строгі: — Нам палягчэе жыць старым: Кандрат наш стаў на ногі... Смагаровіч. // Стаць лягчэй, лепш (пра паляпшэнне самаадчування, настрою і пад.). Мне не толькі не палягчэла, стала яшчэ горш: дранцвелі ногі, рукі, шчымеў увесь бок. Адамчык. Пакуль Сонцаў вёў машыну па платформе, яму здавалася, нібы ён вісіць у паветры.., таму, калі танк сеў на трывалы непадатны грунт, на душы адразу палягчэла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рац, ‑рцу, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады ў выглядзе зярнят з горкім смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа. Чорны перац.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама яе плады ў выглядзе струкоў, якія ўжываюцца як ежа і прыправа. Балгарскі перац. Чырвоны перац. □ — Першымі, вядома, прышкандыбаюць Мяцёлкіны, — сказала Антаніна Арцёмаўна, прымерваючыся, дзе б паставіць фаршыраваны перац. Васілёнак.

3. Парашок з высушаных пладоў гэтых раслін, які ўжываецца як прыправа.

4. перан. Разм. Пра задзірлівага, з’едлівага чалавека. «Ах, і стрэмка ты, дзядзько Яўтух! — думаў я, слухаючы ўсё гэта. — Перац!» Бялевіч.

•••

Даць (задаць) перцу гл. даць.

Падсыпаць перцу гл. падсыпаць.

У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і без дап.

1. Пальцамі сціснуць скуру да болю. Зайчык нібы незнарок прытуліўся да Ганны, раптам ушчыкнуў яе за бок. Мележ. [Хлопчык:] «Не дай бог [Хрысціна] злая! Калі не ўдасца адлупцаваць, дык хоць ушчыкне, але так, што аж іскры з вачэй пасыплюцца». Гурскі. // перан. Рэзка працяць (пра холад, мароз). Калі выйшаў [Мацей] на ганак, востры халадок прабраўся пад полы і ўшчыкнуў за калені. М. Стральцоў.

2. Шчыпком аддзяліць, адарваць. Паклаўшы на стол скібку хлеба, ад якой ушчыкнула і ўкінула сабе ў рот каліўца, .. [маці] ціха і знясілена расказвала дзецям пра сваё няўдалае падарожжа. Ус. А Аленцы гэтак хацелася есці, і яна неўзаметку ад сястры ўшчыкнула крошачку [хлеба] і ўкінула ў рот. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туга́ ‘смутак, маркота, журба’, ‘пачуццё нуды’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Ласт., ТС, Вруб., Булг.; барыс., Шн.), ту́га ‘жаль, клопат, журба’ (Нас., Арх. Федар., Мядзв., Растарг.), сум‑туга́ ‘маркота, роспач’ (Вушац. сл.), ст.-бел. тоуга ‘жаль, крыўда, журба’ (XVII ст., Карскі 2-3, 436). Укр. туга́, рус. туга́, стараж.-рус. туга ‘прыгнечанне; мука; сум, бяда’, польск. tęga (запазычанае з беларускай ці ўкраінскай мовы, або з чэшскай, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 400), н.-луж. tuža ‘прыгнечанасць, гора, пакуты’, в.-луж. tuha ‘спякота’, ‘прыгнечанасць’, чэш. touha ‘прага, імкненне’, ‘сум’, славац. túha ‘сум’, славен. tóga ‘гультайства’, ‘сум, туга, скруха’, харв. túga, серб. ту́га ‘тс’, макед. тага ‘тс’, балг. старое ту́га ‘мука’, тъга̀ ‘смутак, маркота, журба’, ‘туга’, ст.-слав. тѫга ‘страх, трывога; смутак’, ‘цяжкасці, пакуты, мукі’. Прасл. *tǫga ‘душэўны цяжар, цяжкі настрой’ ад і.-е. *thonghā́ < і.-е. асновы *thengh‑ ‘цягнуць, цягнуць пад гору’, ‘быць цяжкім’ (Сной₂, 769). Паводле ESJSt, 974 — nomen actionis ад кораня *tęg‑ ‘цягнуць’, г. зн. ‘тое, што цягне’; раней — Мяркулава, Этимология–1981, 62. Сувязь з *tǫgъ ‘тугі, цвёрды, нацягнуты’ дапускае Якубовіч (Этимология-2000–2003, 190), гл. тугі. Магчыма, сюды ж серб. дыял. ту́го! — выклічнік для выражэння болю, страху (СДЗб, 52, 399; 57, 940). Вытворныя тужлі́вы ‘поўны тугі’, ‘які выклікае тугу’, тужлі́васць ‘туга, нуда, журба’, тужы́ць ‘сумаваць, нудзіцца, журыцца, гараваць’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Шат., ТС), а таксама выразы ту́жыкі есціесці памінальны абед’ (Шат.), ту́жыкі спраўляць ‘тужыць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

губа́

I ж., анат. губа́;

зае́чая г.мед. за́ячья губа́;

малако́ на губа́х не абсо́хла — молоко́ на губа́х не обсо́хло;

на по́ўную губу́ (е́сці, упі́сваць, уміна́ць) — за о́бе щёки (есть, упи́сывать);

надзьму́ць гу́бы — наду́ть гу́бы;

з пе́най на губа́х — с пе́ной у рта;

разве́сіць гу́бы — разве́сить гу́бы

II ж., геогр. губа́

III ж., ист. губа́

IV прост. (гауптвахта) губа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папе́рад разг.

1. нареч. ра́ньше; вперёд;

п. умы́йся, а по́тым садзі́ся е́сці — ра́ньше (вперёд) умо́йся, а пото́м сади́сь есть;

ты ідзі́ п., а мы за табо́й — ты иди́ вперёд, а мы за тобо́й;

2. предлог с род. вперёд, ра́ньше; впереди́;

ён з’яві́ўся п. усі́х — он яви́лся ра́ньше (вперёд) всех;

ён ішо́ў п. усі́х — он шёл впереди́ всех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вары́згацца ’займацца пустымі размовамі; доўга з чым-небудзь вазіцца’ (Мядзв.), вораскаться ’тс’ (Мядзв.), вары́згаць ’гаварыць бязглузда і недарэчна’ (КЭС). Параўн. рус. дыял. вары́згать ’паспешна, неакуратна есці’, вара́згаться ’рабіць што-небудзь няўмела, доўга вазіцца’. Параўн. далей бел. варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’, рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; дрэнна, неахайна пісаць’, укр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’. Паколькі ў адным слове часта аб’яднаны значэнні ’пагана рабіць’ — ’балбатаць, гаварыць пустое, вярзці’ (параўн., напр., рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; гаварыць абы-што, вярзці’), то можна зыходзіць з *vьrz‑ti (вярзці́, укр. верзти́), да слав. *vьrz‑ ’плесці’. Форма вары́згацца (< варазгацца; параўн. варыхацца < варахацца) — гэта нібы экспрэсіўнае «паўнагалоссе» (vьrz‑ > верз‑ > вараз‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́шчыць ’ачышчаць ад шалупін, якой-небудзь абалонкі’, ’узорваць цаліну, аблог’, ’разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці’, ’расколваць, біць’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.), лушчэць ’шастаць, шалясцець (аб саяне)’ (Ант.), лушчы́ць ’шамацець паперай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. лу́щити, рус. лу́щить, польск. łuszczyć, н.-луж. łušćiś, в.-луж. łušćić, чэш. luštiti, славац. lúštiť, славен. luščíti, серб.-харв. љу́штити, љушти̏т, luštiti, lušćiti, макед. луштам, лушʼтам, балг. лу́щя, лу́штя, лу́ште̂м, люштʼъ. Прасл. luščiti ’лушчыць’, ’знімаць верхняе покрыва’ ўтворана ад luska > луска (гл.), як ласкалашчыць (Слаўскі, 5, 367–370; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 257; БЕР, 3, 533–534 з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)