Вартава́ць ’вартаваць, ахоўваць, пільнаваць’ (БРС, Гарэц., Інстр. III, Шпіл., Шат., Касп., Нас., Бяльк.). Ст.-бел. вартовати (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. вартува́ти, рус. дыял. (смал.) вартова́ть. Запазычанне з польск. wartować ’тс’ (да warta ’варта, ахова’ ці непасрэдна да ням. warten). Параўн. і чэш. vartovati (Кюнэ, Poln., 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Луна́цік ’хворы на лунацізм’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ). Сюды ж пераносныя значэнні: в.-дзв. ’той, хто вельмі рана прачынаецца’ і рагач. ’той, хто трызніць’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. лунатикъ, люнатыкъ, лунятыкъ ’тс’ (1580 г.) запазычана са ст.-польск. lunatyk ’тс’, якое з лац. lūnāticus (Булыка, Лекс. запазыч., 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярста́т ’ткацкі станок’ (Шат., Інстр. II, Уладз.); ’варштат, сталярны станок’ (Сцяшк.), ст.-бел. верстатъ, варстатъ, ворстатъ ’майстэрня, варштат’ (1582 г.). Запазычана са ст.-польск. warsztat < ням. Werkstatt ’майстэрня, месца працы’ (Гараеў, 1896, 67; Праабражэнскі, 1, 76; Фасмер, 1, 300; Брукнер, 603; Шанскі, 1, В, 64; Булыка, Запазыч., 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́нніца ’вінакурня’ (Нас., КТС, Карл.), укр. ви́нниця, рус. смал., кур., сіб. винница, ст.-рус. винница ’тс’ (з XVII ст.). Узнікла шляхам семантычнага пераносу з вінніца ’вінаграднік’; ’месца на вінаградніку, дзе гналі віно (гарэлку)’. Ст.-бел. винница ’вінаграднік, вінаград’ запазычана з польск. winnica (Булыка, Запазыч., 64; Карскі, Труды, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхтава́ць ’жывіць, карміць, даглядаць’ (астрав., маст., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). З польскага wikt, дыял. wicht ’сталаванне, штодзённая страва’, wlktować ’сталаваць, карміць, утрымліваць на сваіх харчах’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). Параўн. таксама ст.-бел. виктъ ’харчы’ < польск. wikt < лац. victus (Булыка, Запазыч., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Генера́л ’генерал’ (БРС). Рус. генера́л, укр. генерал. У гэтым значэнні запазычанне (у бел. і ўкр. мовах, магчыма, праз рус.) з ням. General < франц. général. Параўн. Фасмер, 1, 401; Шанскі, 1, Г, 50. Ст.-бел. генералъ, енералъ, еноралъ ’судовы выканаўца’ < ст.-польск. jenerał, generał (< ням.); гл. Булыка, Запазыч., III.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грама́тыка (БРС). Рус. грамма́тика, укр. грама́тика. У ст.-бел. мове гэта слова ўжываецца, напр., у Скарыны (гл. Булыка, Запазыч., 85). Першакрыніцай запазычання з’яўляецца грэч. мова. Сучасная форма слова адлюстроўвае лац. пасрэдніцтва (grammatica). Непасрэдна гэта слова ўзята з польск. мовы (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 451; Шанскі, 1, Г, 157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Граф ’граф’ (БРС). Рус. граф, укр. граф. У бел. мове (параўн. ст.-бел. кграфъ ’граф’, вядомае з XVI ст.) запазычанне з польск. graf (< ням. Graf; параўн. Слаўскі, 1, 336), гл. Булыка, Запазыч., 151 (не пераконвае Фасмер, 1, 453, які адмаўляе магчымасць польск. крыніцы непасрэдна для ўсх.-слав. моў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́зік ’гузік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́зік ’тс’ (Сцяшк.). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар., 124. Ст.-бел. кгузъ, гузъ, кузъ, кгузикъ, гузикъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. guzik ’тс’ (таксама запазычаны ўкр. дыял. гузик, гудзик, рус. дыял. кузик). Гл. Слаўскі, 1, 381–382; Кюнэ, Poln., 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзя́каваць ’дзякаваць’ (у помніках ст.-бел. мовы гэта слова засведчана з XV ст. у форме дяковати, гл. Булыка, Запазыч., 104). Укр. дя́кувати ’тс’, рус. дыял. (зах., паўд., Даль, СРНГ) дя́ковать ’тс’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dziękować ’дзякаваць’ (ад dzięki < ням.). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)