Како́ўка ’папярочка на дзержаку рыдлёўкі, віл’ (касцюк., ушац., Жыв. сл.). Бел. слова з’яўляецца або пранікненнем з рус. гаворак (пра што сведчыць і значэнне слова, магчыма, тэрміналагічнае), або агульнага паходжання з рус. лексікай. У рус. кокова ’палка з крывым верхнім канцом, кульба’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, валаг. ’верацяно з намотанай не да канца пражай’, ’кончык носа’, алан. коковка ’загнуты верхні канец палкі, кульбы’, наўг. і інш. ’палка з крывым верхнім канцом’, кастр., варонеж. ’паліца, доўбня’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, цвяр. ’акруглы край верацяна і інш.’, ніжнегар. ’клубок нітак па кароткай палцы’ і мн. інш. Рус. коковка ў слоўніку Фасмера не праэтымалагізавана. Да бел. і рус. лексем паралелей быццам бы няма. Этымалагічна слова вельмі няяснае. Можна меркаваць аб чляненні ko‑koba, як аб інавацыі ў некаторых рус. і адпаведнай бел. гаворцы. Па ўтварэнню гэта структура магла быць з рэдуплікаваным першым складам. Другую частку можна параўнаць з адзначаным у Даля рус. наўг. кова ’кол, пень, паля’. Магчыма, сюды можна аднесці бел. кавеня, укр. ковінька ’палка з загнутым канцом, кульба’, ковиза ’кульба’, аднак няяснае словаўтварэнне лексемы. Далей, сюды і рус. закавыка, ковыка. Але ковыка ў СРНГ толькі ў значэнні ’нейкая расліна’. Словаўтварэнне не вельмі яснае: ‑ов‑ прыметнікавы фармант, які ў выніку перараскладання ўвайшоў у састаў складанага суфікса. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што семантыка такіх утварэнняў, як рус. кокова, кокора, кокот, кокотышка, кошка, кука і пад., не выключае магчымасці неаднаразовага збліжэння гэтых лексем, што можа выклікаць трансфармацыю як формы, так і семантыкі, або наогул прывесці да генерацыі кантамінаванай формы. Магчыма, разглядаемае слова з’яўляецца вынікам такіх збліжэнняў і трансфармацый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калту́ннік ’расліна гарычка лёгачная, Gentiana pheumontana’ (Касп.), каўтуннік ’Gentiana uliginosa’ (маг., Кіс.). Рус. валаг. ковтун ’расліна папараць жаночая, Athyrium Filix Fcmina’, колтун ’тс’. Надзейнасць гэтага супастаўлення невысокая, паколькі па спосабу ўтварэння гэта, відавочна, розныя лексемы. Рус. хутчэй за ўсё знаходзіцца ў непасрэднай сувязі з колтун ’каўтун, Plica polonica’, назву расліна магла атрымаць паводле падабенства пэўных частак папараці да каўтуна. Менш верагодна бачыць у рус. назве слова, суаднесенае з усх.-слав. колтать, хаця такую сувязь нельга выключыць для рус. валаг. ковтышек ’расліна пярэсна, Trollius curopeaus’, валаг. колтуиіки ’тс’, арханг. ’жоўтыя краскі, якія растуць на лузе’. Разам з тым кветкі ў гэтых раслін цяжка характарызаваць у межах семантыкі дзеяслова колтаць. калі тут толькі не адлюстравана пабочная семантыка (параўн. вышэй рус. колтень). Па гэтай прычыне найбольш імаверна шукаць непасрэдную сувязь разглядаемага слова і калтун, каўтун ’Plica polonica’. Паводле фармальнага крытэрыю каўтуннік п^вінсн разумецца як назва расліны, яЪ&я лечыць ад картуна. Непа-срэдных доказаў такога ужывання Gentiana ў нас няма, аднак вядома, што розныя расліны гэтага роду знайшлі шырокае выкарыстанне ў народнай медыцыне пры лячэнні рэўматызму, ліхаманкі, лёгачных і страўнікавых захворванняў, адзначаюць таксама, што некаторыя віды ў народнай медыцыне вядомыя як сродкі супраць захворвання нервовай сістэмы. Здаецца, што ўжо апошняга сведчання і асабліва звестак пра лячэнне рэўматызму дастаткова, каб лічыць матывацыю верагоднай. Як вядома, Plica polonica — хвароба ўнутраная і нездарма традыцыйна лічыцца, што яна пасылаецца чараўнікамі; можна меркаваць па шэрагу сімптомаў гэтай хваробы, што расліна з такім наборам уласцівасцей сапраўды магла ўжывацца як лекавая. Пры апошнім варыянце тлумачэння лексему неабходна кваліфікаваць як інавацыйную (інавацыя на ўсходзе або паўночным усходзе бел. тэрыторыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́раз ’праз, цераз’ (Нас.; Янк. 3.; Касп.; Доўн.-Зап., Песні; Сб. 1866 г.; докш., бярэз., нясвіж., в.-дзв., Сл. ПЗБ; докш., навагр., ЛА, 2), ’міма, насуперак’ (Нас.), ’насуперак’, спраз — прычына (праз каго) (Рам., 6; Нас.; Карскі 2-3, 441); ст.-бел. перезъ, презь, прозъ ’праз, на працягу’; укр. лемк. перез, брез ’цераз; праз (каго)’, а брез ’без’; рус. дыял. пе́рез ’праз; з-за; на працягу’; польск. przez, часам brzez (пад уплывам bez), каш. přez/přėz і přoz ’праз; больш за (празмернасць)’, ’па’, ’за’, н.- і в.-луж. pśez, pśeze, přez, přeze, bźez/ bźe ’праз; без; на працягу; з-за’, ’больш чым’, палаб. prise ’без’; чэш. přes(e), ст.-чэш. přes і přě ’цераз; за; больш за’, славац. дыял. pres/prez ’цераз’; ст.-серб.-харв. прѣзь, серб.-харв. през, priz, чарнаг. проз ’цераз; супраць’, ’на працягу’, макед. прис, през ’на працягу’; балг. през, проз ’цераз; за; на другім баку’. Узыходзіць да прасл. *per‑, пашыранага пры дапамозе ‑zъ (падобна, як *bezъ, vъzъ, orzъ і інш.). Мяркуецца, што чэш. přes з ‑s‑гэта памылковае напісанне замест přez. Аднак П. Ланг (ČMF, 6, 183–188 і ČMF, 7, 24–28, 81–84) мяркуе, што ў першапачатковай форме *per‑sъ другая частка ‑sъ паходзіць з дзеяслова ‑es ’быць’ пад уплывам bezъ, orzъ, vъzъ — пазней > *perzъ (параўн. чэш. přesný, přísný). Зубаты (KZ, 31, 60), Вальдэ (KZ, 34, 519), Міклашыч (4, 198) супастаўляюць *perzъ з літ. prieš ’насупраць, насуперак’, ’перад’, ’да’, ’за’. Непераканаўча (Праабражэнскі, 2, 41) вывядзенне ‑zъ з літ. ‑giiñ‑gi, nu‑gi, nuō‑gi). (ESSJ, 1, 175–178; Фасмер, 3, 237–238; Махэк₂, 491).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мець ’мець што-небудзь у наяўнасці’, ’валодаць кім-, чым-небудзь’, ’намервацца рабіць што-небудзь’, ’мець што-небудзь супраць’ (ТСБМ, Нас., Мал., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), маць, ма́тэ ’мець’ (Янк. 1, ТС, Ян.; гор., Мат. Маг.; драг., КЭС), мецца ’існаваць, быць у наяўнасці’, ’даводзіцца’, ’адчуваць сябе’, ’быць багатым’, ’збірацца зрабіць што-небудзь’, мацца ’быць у стане’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; саліг., Нар. словатв.; КЭС, лаг.). Укр. мати, маю; рус. иметь, имею; ст.-рус. имѣть, имѣю; польск. mieć, mam; палаб. met, mom; н.-луж. mieś, mam, в.-луж. mieć, mam, чэш. míti, mám, славац. mať, mám, славен. iméti, imám, серб.-харв. и́мати, и́мам, чак. imiti, харв.-кайк. imeti, макед. има, балг. и́мам, ст.-слав. имѣти, имамь. Прасл. jьměti, jьmamь, якое з прасл. jьmǫ, (j)ęti (параўн. ст.-слав. имѳ, ѭти’ (пры)-му, (пры)-няць’, але прасл. vъz‑ьmǫ, vъz‑ęti ’ваз-ьму, уз-яць’). Інфінітыў jьmě‑ti мае аснову на ‑ē‑, а 1‑я ас. адз. ліку jьma‑mьгэта рэзультатыў на ‑ā з аслабленнем у корані (Махэк₂, 366) < і.-е. *imā‑mi. 1‑я ас. адз. ліку бел. маю аформілася пад уплывам дзеясловаў з а‑асновай (зна‑ць), а стары канчатак ‑мь застаўся толькі ў дам і ем. У паўд.-бел. гаворках пасля адбылося выроўніванне паводле гэтай асновы і формы інфінітыва, як ва ўкр. мове. Анічэнка (Бел. лекс., 8) мяркуе, што ст.-бел. мати — украінізм. Гл. таксама: Фасмер, 2, 128; Голуб-Копечны, 225; Брукнер, 331; Скок, 1, 716; Шустар-Шэўц, 12, 895.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наш

1. мест., м. наш (ж., ср. на́ша, мн. на́шы);

на́ша могу́чая Ро́дина на́ша магу́тная Радзі́ма;

у них о́пыта бо́льше нашего у іх во́пыту больш, чым у нас;

2. сущ. наш, -шага м., мн. на́шы, -шых;

поживёшь у наших пажыве́ш у на́шых;

он стал нашим ён стаў (зрабі́ўся) на́шым;

наша взяла́! на́ша ўзяло́!;

и нашим и ва́шим і на́шым і ва́шым;

наше вам (почте́ние) шутл. на́ша вам шанава́нне (пава́га, прывіта́нне);

не ме́ньше нашего не менш, як у нас, не менш за нас;

это не наше де́ло (нас не каса́ется) гэ́та не на́ша спра́ва;

поживи́те с наше пажыві́це з на́ша (сто́лькі, як мы);

по-нашему па-на́шаму;

знай наших! ве́дай (знай) на́шых!;

бо́льше нашего больш, як у нас, больш за нас;

пусть зна́ют наших няха́й ве́даюць (зна́юць) на́шых;

наш брат (челове́к) наш брат (чалаве́к).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предста́вить сов.

1. (подать, привести доказательства, справки и т. п.) пада́ць; прыве́сці; паказа́ць; прадста́віць; прад’яві́ць;

предста́вить но́вые да́нные пада́ць (прыве́сці) но́выя да́дзеныя;

предста́вить свиде́тельство о боле́зни пада́ць (паказа́ць, прад’яві́ць) пасве́дчанне аб хваро́бе;

предста́вить докуме́нты прадста́віць (прад’яві́ць) дакуме́нты;

2. (доставить в какое-л. место) уст., прост. даста́віць;

3. (познакомить, отрекомендовать) пазнаёміць (каго, з кім), адрэкамендава́ць, прадста́віць (каго, каму);

4. (к награде) прадста́віць;

5. (изобразить, показать) намалява́ць, паказа́ць, вы́весці;

6. (вызвать что-л., причинить) вы́клікаць; прычыні́ць; (составить) скла́сці; (явиться) з’яві́цца;

предста́вить больши́е затрудне́ния вы́клікаць (скла́сці) вялі́кія ця́жкасці;

э́то представля́ет большо́е затрудне́ние гэ́та з’яўля́ецца вялі́кай ця́жкасцю;

7. (принять на себя образ кого-, чего-л.) прыкі́нуцца (кім, чым), састро́іць з сябе́;

8. (дать представление) театр. паказа́ць;

9. (вообразить) уяві́ць, прадста́віць; см. представля́ть 1—9;

предста́вьте себе́ уяві́це сабе́;

мо́жете себе́ предста́вить мо́жаце сабе́ ўяві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тако́й мест.

1. указ. такі́;

тако́е вре́мя придёт такі́ час наста́не;

таки́м о́бразом такі́м чы́нам;

не на тако́го напа́л не на тако́га напа́ў;

никогда́ не встреча́л таки́х люде́й ніко́лі не сустрака́ў такі́х людзе́й;

ны́нче свет уже́ не тако́й (тако́в) цяпе́р свет ужо́ не такі́;

да́йте мне таку́ю кни́гу, каку́ю я проси́л да́йце мне таку́ю кні́гу, яку́ю я прасі́ў;

тако́й, како́й есть такі́, які́ ёсць;

вокру́г идёт тако́е строи́тельство! круго́м ідзе́ така́я будо́ўля!;

2. определительное такі́;

тако́й незави́симый, тако́й го́рдый такі́ незале́жны, такі́ го́рды;

3. неопр., разг. такі́;

э́то така́я небольши́х разме́ров па́лка гэ́та така́я невялі́кіх паме́раў па́лка;

не из таки́х не з такі́х;

до тако́й сте́пени да тако́й ступе́ні;

тут тако́е де́ло тут така́я спра́ва;

в тако́м слу́чае у такі́м вы́падку, у такі́м ра́зе;

что тут тако́го? што тут тако́га?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлеб м.

1. хлеб, род. хле́ба м.;

2. (зерно) збо́жжа, -жжа ср.;

3. (хлебные злаки) збо́жжа, -жжа ср., збажына́, -ны́ ж.;

4. (каравай) бу́лка, -кі ж. (хле́ба); бо́хан, -на м., буха́нка, -кі ж.;

5. перен. (пропитание) хлеб, род. хле́ба м.;

жить на чужи́х хлеба́х на ласка́вым хле́бе быць; жыць як у Бо́га за дзвяры́ма;

хлеб насу́щный хлеб надзённы;

перебива́ться с хле́ба на квас ты́дзень з але́ем, ты́дзень гале́ем; ча́сам з ква́сам, а паро́ю з вадо́ю; калі́ прасна́к, а калі́ і зусі́м так; адзі́н раз гу́ста, другі́ раз пу́ста;

хлеб-со́ль хлеб-со́ль;

хлеб да соль хлеб ды соль;

хле́бом не корми́ хле́бам не кармі́;

и то хлеб і гэ́та хлеб;

сухи́м хле́бом пита́ться аб адны́м хле́бе жыць;

без хле́ба сиде́ть без хле́ба сядзе́ць;

иска́ть лёгкого хле́ба шука́ць лёгкага хле́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

але́ I

1. союз противит. но; (с оттенком ограничения — ещё) да; (в главном предложении при придаточном уступительном — ещё) одна́ко;

сто́млены, а. вясёлы — уста́лый, но весёлый;

хоць была́ ўжо во́сень, а. дні стая́лі цёплыя — хотя́ была́ уж о́сень, но (одна́ко) дни стоя́ли тёплые;

хаце́лася спаць, а. на хо́ладзе не засне́ш — хоте́лось спать, да на хо́лоде не уснёшь;

2. союз присоед. (при оценке, пояснении) но;

лясы́ невялі́кія, а. лясы́ з азёрамі і непрахо́днымі бало́тамі — леса́ небольши́е, но леса́ с озёрами и непроходи́мыми боло́тами;

3. в знач. сущ., нескл., ср. но;

нія́кіх «а.» — никаки́х «но»

але́ II

1. частица утверд. да; так;

усе́ тут? — А. — все здесь? — Да;

гэ́та пра́ўда? — А. — это пра́вда? — Да;

2. частица усил. (в сочетании с частицей ж и последующим і) ну (уж) и;

а. ж і надво́р’е! — ну и пого́дка! ну уж и пого́дка!;

а. ж і пячэ́ — ну и печёт!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пасці сов.

1. в разн. знач. вы́пасть; (о жребии, выборе и т.п. — ещё) пасть; (на какой-л. день, на долю и т.п. — ещё) прийти́сь; (на долю — ещё) доста́ться;

з кні́гі вы́пала пісьмо́ — из кни́ги вы́пало письмо́;

уно́чы вы́паў снег — но́чью вы́пал снег;

мне вы́пала шча́сце — мне вы́пало сча́стье;

жэ́рабя вы́пала на яго́ — жре́бий вы́пал ему́ (пал на него́);

на ко́жнага чалаве́ка вы́пала па сто рублёў — на ка́ждого челове́ка вы́пало (пришло́сь, доста́лось) по сто рубле́й;

2. ускользну́ть;

гэ́та вы́пала з-пад маёй ува́гі — это ускользну́ло от моего́ внима́ния;

3. безл. случи́ться; (о возможности, случае) предста́виться;

адно́йчы мне вы́пала пабыва́ць там — одна́жды мне случи́лось побыва́ть там;

мне вы́пала схадзі́ць у музе́й — мне предста́вилась возмо́жность (предста́вился слу́чай) сходи́ть в музе́й;

в. на до́лю — вы́пасть на до́лю;

з во́ка в. — вы́пасть из по́ля зре́ния;

як вы́падзе — как случи́тся, как уда́стся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)