Пасвірэлка ’дудка з вясенняй кары’ (Касп., Інстр. III). Рус. посвирелка ’дудка’ (1731 г.). Паўн.-бел.-рус. ізалекса, утвораная пры дапамозе прыстаўкі па‑, суфікса ‑ка (з дэмінутыўнай функцыяй) і свирель < прасл. svirelʼb (параўн. укр. свиріль, свирілка, славен. svirȃlo ’музычны інструмент’, svirėl ’жалейка’, серб.-харв. свираљка, макед. ceupajKa, балг. свирка ’тс’, ст.-слав. свиріль ’лира’ < !!!Убге// ’іграць’ (Фасмер, 3, 579; Скок, 3, 372–373).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зонд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Медыцынскі інструмент у выглядзе палачкі, трубкі і інш., які ўводзіцца ў глыбіню каналаў і поласць цела з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай. Хірургічны зонд.

2. Металічны шпень, бур для даследавання падглебы. Глебавы зонд.

3. Невялікі паветраны шар з самапішучым прыборам для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.

[Фр. sonde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сурма́ 1 ’хімічны элемент’, ’чорная фарба для валасоў, броваў і пад.’, сурмі́ць ’фарбаваць сурмой’ (ТСБМ). Праз рус. сурьма ’тс’ з цюркскіх моў, параўн. тур., крым.-тат. sürmä ’сурма’ ад sür ’фарбавальнік’, тат. sørmä ’сурма’; гл. Фасмер, 3, 809 (з літ-рай). У народнай мове не распаўсюджана, параўн. іншыя назвы: антымон ’сурма’ (Некр. і Байк.), антымонія ’тс’ (Ласт.), параўн. таксама анцімонія, гл.

Сурма́ 2 ’старажытны народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы’ (ТСБМ), су́рма ’духавая труба’ (ЭШ), ’морда’ (Сл. рэг. лекс.), сурма́ч ’сігналіст, які падае сігнал сурмою, грае на сурме, трубач’ (ТСБМ), ст.-бел. сурма ’духавы музычны інструмент’ (Ст.-бел. лексікон), сурмач ’трубач’ (там жа). Укр. сурма́, рус. сурна́ ’тс’, славац. surma, surmita ’труба пастухоў авец’. Бел. сурма запазычана ў сярэдзіне XVII ст. са ст.-польск. surma (XVI ст.), якое праз тур. surna з пярс. sūmāj ’святочная флейта’ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 480; Брукнер, 526; SWO, 714.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак., што.

1. Дастаць, набыць.

З. цяслярны інструмент.

З. каштоўныя звесткі.

2. Дастаць з нетраў зямлі.

З. каменны вугаль.

З. нафту.

3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.

З. славу.

З. перамогу ў баях.

◊

Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.

З. корань з ліку.

|| незак. здабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. здабы́ча, -ы, ж.

Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Турба́н 1 ‘музычны інструмент тэорба’ (Нас.). Відаць, праз польск. tyorba, teorban ‘вялікая лютня’ з франц. théorbe, téorbe, tuorbe ‘тс’, італ. tiorba ‘тс’. Гл. тарба́н.

Турба́н 2 ‘усходні галаўны ўбор, палотнішча, абматанае вакол галавы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Вруб.). Праз польск. turban ‘тс’, якое (магчыма, праз франц. turban) з тур. tülbend ‘муслін’ < перс. dülbänd ‘тканіна з крапівы’ (SWO, 1980, 783; Фасмер, 4, 136; Арол, 4, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́мбур 1 ’прыбудова, частка памяшкання перад галоўным уваходам, прысенак’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), та́мбор ’ганак’ (Лекс. Бел. Палесся). Праз рус. та́мбур ’тс’ або польск. tambor ’тс’ з французскай мовы, дзе архітэктурны тэрмін tambour з’явіўся ў выніку метанімічнага пераносу значэння слова tambour ’барабан’ (ЕСУМ, 512; Фасмер, 4, 17–18), гл. тамбу́р.

Та́мбур 2 ’род вязання або вышывання вочка ў вочка’ (ТСБМ), ’кручок для вязання або пляцення’ (Касп.; мсцісл., бых., ЛА, 4; Бяльк.), тамбу́р ’кручок для пляцення карункаў’ (Стан.), тамбу́рка ’тс’ (Касп., Бяльк.), та́мбурка, та́мбарка, та́нбурка ’кручок для вязання’ (Шатал., Мат. Гом., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), та́мбурак ’тс’ (в.-дзв., паст., рас., ЛА, 4), тамбу́рак (Шатал., ЛА, 4), та́мбырка, та́нбырка ’прылада для вязання’ (Мат. Маг.), сюды ж та́мбурны ’ланцужковы (шоў)’ (Мат. Гом.). Праз польск. tambor, tamborek, tamburek ’пяльцы’ з франц. tambour ’тс’, якое сталася вынікам метанімічнага пераносу паводле падабенства з tambour ’барабан’ (ЕСУМ, 5, 512; Фасмер, 4, 17–18). Гл. тамбу́р.

Та́мбур 3 ’падстаўка для вядра каля калодзежа’ (Сл. Брэс.). Перанос значэння з тамбу́р 1 (гл.) паводле знешняга падабенства.

Тамбу́р ’барабан’ (ТСБМ), сюды ж та́мбор ’вялікі і малы барабаны ў ваўначосцы’ (ТС). З франц. tambour ’барабаншчык’, роднаснага да нар.-лац. t̥anbū́r ’лютня, мандаліна’ (ЕСУМ, 5, 511–512; Голуб-Ліер, 477; Фасмер, 4, 17–18). Стахоўскі (Этимология–1965, 209) звязвае з с.-тур. tambur ’пяціструнны музычны інструмент’, што суадносіцца з араб. tunbūr ’тс’. Магчыма пасрэдніцтва ўкраінскай мовы, дзе тамбу́р ’ударны ўсходні інструмент, старажытны музычны струнны інструмент’; тэхнічны тэрмін, відаць, з польск. tambor ’барабан’ (у тым ліку ў тэхнічным значэнні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылада; прыладдзе (зб.); прыбор (спец.); прыстасаванне, снасць, снасціна; начынне (зб.); інструмент, струмант; прычындалы (разм., мн.), прычындалле (разм., зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

музыка́льный

1. музы́чны;

музыка́льный инструме́нт музы́чны інструме́нт;

музыка́льный ве́чер музы́чны ве́чар;

музыка́льный магази́н музы́чны магазі́н;

музыка́льное произведе́ние музы́чны твор;

музыка́льная дра́ма музы́чная дра́ма;

музыка́льное ударе́ние лингв. музы́чны на́ціск;

2. (одарённый музыкальными способностями) музыка́льны;

музыка́льный слух музыка́льны слых;

музыка́льная нату́ра музыка́льная нату́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звон, зво́на і зво́ну, м.

1. -а, мн. званы́, -о́ў. Ударны сігнальны падвясны інструмент (з медзі або меднага сплаву) у форме пустога ўсечанага конуса з падвешаным усярэдзіне ўдарнікам (языком).

Царкоўны з.

Пажарны з.

Званіць ва ўсе званы (таксама перан.: расказваць усім пра што-н.).

2. -у. Гук, які ўтвараецца гэтым інструментам, а таксама металічнымі або шклянымі прадметамі пры ўдары.

З. касы.

З. шклянак.

3. -у, перан. Погаласкі, плёткі.

Нечага было разносіць такі з. па сяле.

|| прым. зво́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́бен, ‑бна; Р мн. ‑аў; м.

1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі. Заціх гармонік, замоўклі бубны. Лынькоў. [Дачка:] — Чуеш, коні па шляху бягуць, Чуеш, як музыкі ў бубны б’юць? Танк.

2. Тое, што і барабан.

•••

Голы як бубен гл. голы.

Даць бубна каму гл. даць.

Як у бубен біць гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)