Набіра́нка ’посцілка (рознакаляровая)’ (Мат. Гом.). Ад набіраць (гл. браць у розных значэннях), у тым ліку і набіраць у ніт ’накідаць пражу ў ніт’ (ТС), што адлюстроўвае тэхналогію падрыхтоўкі да ткання посцілак названага тыпу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіля́га ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць у якасці малатка’ (Сцяшк. МГ, Сцяшк.). Вельмі верагодным здаецца паходжанне ад прамежкавай незафіксаванай формы *кіяга, пра існаванне якой сведчыць вытворнае кіяжына (гл.) у тым жа значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапузава́ць (скапузува́ці) ‘умець паставіцца да каго-небудзь’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да капуза (гл.), г. зн. ‘падыйсці, зняўшы капузу, і паказаць тым самым пашану’ або кантамінацыя скапава́ць ‘зразумець’, якое да капаваць (гл.) і капуза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тусува́ць ‘апрацоўваць гліну рукамі’ (шкл., ЖНС), ‘тасаваць, мяшаць карты перад тым, як раздаваць на рукі для гульні’ (Бяльк.). Да тасаваць1, 2, змененага пад уплывам усходнебеларускай “гармоніі галосных”, параўн. дыял. Мугулёў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грукані́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і грукат. А праз хвілін дзесяць, калі зноў усе чацвёра паўстанцаў стаялі далёка сярод густых кустоў і думалі аб тым, як заўтра абараніць .. некалькі дзесяткаў ні ў чым не вінных сялян, пачулася груканіна, трэск і чалавечы крык. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Быць у адпаведнасці, супадаць з кім‑, чым‑н. Журботная мелодыя вальса гарманіравала з яе [Галі] сённяшнім настроем. «Беларусь». [Прынцып кампазіцыі] праяўляецца ў тым, што аўтар дазваляе сабе прамінаць або скарачаць тыя адрэзкі фабулы і вобразы, якія не гарманіруюць з асноўнай танальнасцю. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адыходзіць — адысці (у 1, 2 і 6 знач.). // Адбыццё, адпраўленне. Заставалася шмат часу да адыходу поезда. Колас.

2. Тое, што і адходы.

•••

На адыход, на адыходзе — перад тым, як пайсці, пакінуць каго‑н.; на развітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.

1. Скасіць траву вакол чаго‑н. Абкасіць куст.

2. Пакасіць, скасіць усё. Абкасіць лугі. □ У тым баку, дзе была вёска, курэлася балота: высахла, калі яго абкасілі, і цяпер занялося агнём. Пташнікаў.

3. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе. Хто каго абкосіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглі́ць, круглю, кругліш, кругліць; незак., што.

Разм. Рабіць што‑н. круглым, надаваць акруглую форму. На ёй белы шарсцяны світэр, які вельмі ж да твару, бо яшчэ болей кругліць і без таго круглыя плечы. Сачанка. Я назіраў за тым.., як ён [меднік] на кавадлах .. кругліў пасудзіну. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго.

Рабіць крыўду каму‑н. Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы? Колас. І калі здзекуецца нада мною хтосьці — Над Бацькаўшчынай здзекуецца ён маёй, Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)