пазно́сіць, ‑зношу, ‑зносіш, ‑зносіць; зак., каго-што.

1. Знесці — пра ўсё, многае. Пазносіць каменне з поля. □ На гародзе была пакапана бульба, а на голым месцы, з якога пазносілі бульбоўнік на плот, ляжаў вялікі гарбуз. Чыгрынаў. // Знесці ў адно месца ўсіх, многіх або ўсё, многае. Прыйшла машына. У яе пазносілі раненых, і Івін паехаў у шпіталь. Алешка. Пчаляр пазносіў на зіму У сховішча ўсе вуллі. Корбан.

2. Спусціць уніз усё, многае. Пазносіць сена з вышак.

3. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае. Пазносіць масты. □ [Язэп:] — Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала. Колас.

4. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае. Пазносіць чужыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.

2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясці́цца несов.

1. прожива́ть, тесни́ться, юти́ться;

уся́ сям’я́і́лася ў адны́м пако́і — вся семья́ прожива́ла (юти́лась) в одно́й ко́мнате;

2. тесни́ться; юти́ться; размеща́ться, устра́иваться;

хло́пцы ~ці́ліся каля́ кастра́ — ребя́та тесни́лись (юти́лись) во́зле костра́;

3. ума́щиваться; уса́живаться;

4. вмеща́ться;

усе́ рэ́чы ме́сцяцца ў чамада́не — все ве́щи вмеща́ются в чемода́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маска́ль1, мъскаль ’мянушка салдата царскай арміі на былой тэрыторыі Рэчы Паспалітай’ (Грыг., Шпіл., Дасл. (Гродна), Др.-Падб., Мал., Нас., Шат., ТС), ’рускі’ (Касп.), ’рускі стараабрадзец’ (Растарг.), маскоўка ’жонка салдата’ (петрык., хойн., Мат. Гом.), ’стараабрадка’ (Растарг.). Укр. моска́ль, московка, моско́вець, москва́ = москаль, рус. смал. моска́ль ’рускі стараабрадзец’. З польск. moskal, якое з тапоніма Масква (Фасмер, 2, 661; Кюнэ, 78). Да гэтай назвы адносіцца масква́ ’рускія салдаты’, ’рускія цесляры’, ’рускі купец’ (Нас.), маскоўка ’сякера рускай фабрыкі’, маскоўшнына ’мадэпалам’ (Нас., Бяльк.). Аб паходжанні назвы ракі і горада Масквы гл. Трубачоў (БСИ, 1981, 28–30).

Маска́ль2, маскале́ (мн.) ’падасінавік’ (навагр., Жыв. сл.; беш., Нар. сл.). Рус. перм. моска́ль ’баравік’. Паводле формы да маскаль1, аднак матывацыя наймення застаецца няяснай. Аналагічна гом. маска́ль, мыска́ль ’матылёк Libellula’ (параўн. таксама славац. žandár, польск. szandar ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́зел¹, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

1. Месца, дзе звязаны канцы чаго-н. або зацягнута пятля на чым-н.

Завязаць в. або вузлом.

В. на канаце.

Хусцінка на шыі завязана ў в.

Марскі в. (асобы спосаб завязвання тросаў у маракоў).

2. Месца перакрыжавання, стыку чаго-н. і пад. (ліній, магістралей, валокнаў і пад.).

Чыгуначны в.

В. дарог.

Тэлеграфны в.

Нервовы в.

В. супярэчнасцей (перан.).

3. Частка механізма або тэхнічнае ўстройства, якія ўяўляюць сабой складанае злучэнне дэталей, асобных частак (спец.).

Зборка вузлоў.

Санітарныя вузлы ў кватэрах (каналізацыя, водаправод і пад.).

4. Тое, што і клунак.

Звязаць рэчы ў в.

Гордзіеў вузел (кніжн.) — пра заблытаныя абставіны, справы [па імені цара Гордзія, што завязаў вузел, які быў рассечаны Аляксандрам Македонскім].

Рассячы гордзіеў вузел (смела вырашыць цяжкае пытанне).

|| памянш. вузе́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. вузлавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’ (карэл., Сцяшк.), ’убранне’ (стаўбц., Нар. сл.), на́даб (надыб) ’патрэба’ (Бяльк.), надобʼе (надобʼя) ’госці’ (чэрв., Нар. лекс.), nadobak, nadobinka, nadobnina ’аздобная рэч, патрэбная рэч’ (Федар.), nadóbnina ’драўніна для вырабу сельскагаспадарчых прылад’ (Арх. Федар.), надобейка ’нагода, падзея’ (Песні сямі вёсак). Укр. надоба ’неабходнасць, патрэба’, надібок ’кавалак дрэва або жалеза, прыдатны для справы’, ’гаспадарчыя прылады’, надібʼярэчы, маёмасць’, рус. надоба ’патрэба, неабходнасць’, надобье ’тс’, надобень ’неабходная ў доме рэч’, польск. nadoba ’хараство, прыгажосць’, ’начынне’, nodobie ’прылады’, nadobek ’любы пусты посуд (гаршчок, бутэлька)’, чэш. nádoba ’начынне, посуд’, nádobá ’прылады’, славац. nádoba ’посуд’, в.-луж. nadoba ’прылады, начынне; даход; багацце’, н.-луж. nadoba ’веліч; дабрабыт; начынне’. Вытворнае ад *doba, гл. даба; першасная форма, відаць, надабе (гл.), што ўяўляе спалучэнне прыназоўніка на з формай дав., месн. скл. адз. л. ад названага назоўніка са значэннем ’на часе, у (патрэбны) час’, адкуль развілася форма надоба ’патрэба, неабходнасць’ і іншыя, больш канкрэтныя значэнні, што ўскосна пацвярджаецца і больш ранняй фіксацыяй прыслоўя ў помніках пісьменнасці. У якасці чэхізма ў Скарыны разглядаецца надобье ’пасуда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 206), што неабавязкова, паколькі такая форма і семантыка прадстаўлены ў гаворках. З большымі падставамі ў якасці запазычання, відаць, з польскай мовы можна разглядаць вытворнае ст.-бел. надобный ’прыгожы, зграбны’ (з XVI ст., Жураўскі, SOr, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 194), бо, як паказвае семантычная паралель польск. śliczny, чэш. sličný ’падобны, прыгожы’, такое развіццё значэння характэрна для заходнеславянскіх моў (Машынскі, Kultura, II, 1, 101). Зрэшты, некаторыя этымолагі адрозніваюць аманімічныя зыходныя словы і іх вытворныя ад кораня dob‑: doba ’спосаб, від’ (сюды адносяць і падобны, надобны, аздобны і г. д.) і doba ’часавы перыяд’, да якога трэба аднесці астатнія пералічаныя формы (Махэк₂, 121–122; Бязлай, 1, 105). У адпаведнасці з гэтым у якасці зыходнай формы для надоба ’прылада; пасуда’ дапускаецца зборны назоўнік *nadobьje ’патрэба, неабходнасць’, з якога шляхам сінгулярызацыі ён быў утвораны (Махэк₂, 387; Шустар-Шэўц, 13, 980).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дане́сці I сов. донести́;

д. рэ́чы да ваго́на — донести́ ве́щи до ваго́на;

ве́цер данёс гу́кі му́зыкі — ве́тер донёс зву́ки му́зыки;

д. ідэ́ю тво́ра — донести́ иде́ю произведе́ния

дане́сці II сов., в разн. знач. донести́;

д. нача́льству на каго́е́будзь — донести́ нача́льству на кого́-л.; д. аб пача́тку бо́ю донести́ о нача́ле бо́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сойм ‘сейм’ (Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб.), ‘збор, з’езд’ (Ласт.), со́йма ‘зборышча’: пʼяная сойма (слуц., А. Кулакоўскі), ст.-бел. соимъ, старое съемъ ‘сход прадстаўнікоў шляхты ў Рэчы Паспалітай’, ‘змова’ (?): почалъ с нѣмъци соимы чинити (Віленскі летапіс XV–XVI стст.), соймік ‘сход прадстаўнікоў шляхты ВКЛ’. Укр. сойм ‘сейм’, со́йма ‘натоўп’, рус. дыял. сойм ‘сялянскі сход’, сойма, суйм, суём ‘тс; натоўп; бойка’. З прыстаўкі *съ‑ і кораня *jьm‑ ад *jęti ‘браць’ (Фасмер, 3, 707). Аднак з улікам польск. sejm ‘сход’, ст.-польск. sjem ‘тс’, славен. sȅjem ‘рынак, кірмаш’, серб.-харв. sajȁm ‘тс’ магчыма рэканструяваць прасл. *sъjьmъ ‘сход, збор’, аддзеяслоўны назоўнік, паводле Ластоўскага, ад сыймацца ‘падыймацца’ (Ласт.), параўн. ст.-бел. съимуть на Вельи, вышеи Ковна двѣ мили (Летапіс Аўрамкі XV ст., гл. Карскі 2–3, 373). Інакш Сной (Бязлай, 3, 224), які выводзіць славенскае і сербскахарвацкае словы з *sъnьmъ ‘тс’. Гл. сейм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абысці (у 4 знач.).

2. Месца, шлях, па якім можна абысці што‑н.

3. Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком. Парубка ў абходзе. □ Дружбакам любыя з дому рэчы Падару, жадаючы дабра, А бярозку у абходзе ссекчы Не пасмее ні дружбак, ні брат. Непачаловіч. // Мясціны, якія знаходзяцца пад наглядам каго‑н. і кантралююцца з пэўнай мэтай. Напярэдадні ад’езду пайшоў Лабановіч у лес, каб апошні раз агледзець свае грыбныя абходы і развітацца з імі. Колас. А раніцою ўжо ўраднік з аднаго патруля рапартаваў спраўніку, што ў раёне яго абходу выкрыта і забрана падпольная друкарня. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбяза́, ‑ы, ж., зб.

1. Невялікія прадметы; дробныя рэчы. — Валя маскіравала кошык зверху рознымі шпількамі, іголкамі і іншай драбязой. Якімовіч. На возе стаяў куфар, калыска і посцілка усякай драбязы, завязаная на рагі. Лобан. // Дробныя жывыя істоты. У гэтым гняздзе знайшла, відаць, прытулак і розная птушыная драбяза. Лынькоў. / Пра малых дзяцей. — Ці далёка ты зойдзеш з гэтай драбязою? — паказаўшы на пяцёра, адно пад другім малых, запярэчыў Даўгулевіч. — Як маеш дзяцей, галубок, то май і клопат... Гурскі.

2. Што‑н. нязначнае, неістотнае, не вартае ўвагі; нікчэмнасць. Пасядуць [Галяш і Зоська] адно насупроць другога і перапытваюць усялякую драбязу. Чорны. Усе нягоды, усе цяжкасці забываліся, усе перашкоды здаваліся драбязою пасля такой весткі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)