Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуцьразам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус. плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́спа ’пасылка, мука. якую сыплюць у корм свойскіх жывёл’ (Касп.), рус. разам, nocna ’пасылка ў корм’, ст.-рус. насыпе nocna ’збожжа ў зерні’, серб. nocna ’пасылка, прысыпка’. Ад (палыпаць, прасл. *poяьpa, па мадэлі по- + зва < *ρυζτ > να ад зваць. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння. Гл. сыпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмуро́юразам, у сукупнасці’ (Віл., Сл. паўн.-зах.). Прыслоўе з тв. скл. паз *жмура. У прыкладах: пчолы (або мошкі) ляцяць жмурою. Магчыма суаднясенне з рознымі сэнсамі: жмура экспрэсіўны варыянт ад *хмура (гл. хмурынка, хмара); экспрэсіўнае ўтварэнне ад *чмура (параўн. чмурэць ’дурэць’); ад жмура (гл.) < жмурыць ’закрываць вочы’. Няясна. Гл. ашмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спуга ’разора паміж градкамі’, ро́спурга, ро́спруга, роспру́га ’глыбокая баразна паміж градамі’ (Сл. Брэс., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 2). Утворана з прыстаўкі раз‑/рос‑ (< прасл. *orz‑) са значэннем ’рух у розныя бакі, раз’яднанне’ і ⁺пуга, якое можна генетычна супаставіць з лат. paũgurs ’узгорак’, ’бугор’, — разам ’разараная зямля ў два бакі з разорай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́плаў ’дрыгва’ (парыц., Янк. Мат.), ’гразкае балота; гразкае месца на дарозе’ (лун., Шатал.), ’нанесенае вадой’ (Полымя, 1970, 2, 129), супла́вісты ’гразкі (пра балота)’ (Шатал.). Да плаў, гл. Борысь (Prefiks., 93–94) на аснове беларускіх слоў і серб.-харв. дыял. су́плав ’тое, што нанесена вадой’ узнаўляе прасл. *sǫplavъ < *sъ‑ploutiразам прыплыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Торч ’сабраныя разам няструганыя доўгія дошкі’ (Нас.). Як і ўкр. торч ’агароджа з вертыкальна прымацаваных кіёў’, торчи́на ’адна палка ў агароджы’, адносіцца да прасл. *tъr̥četi/*stъr̥četi ’вытыркацца, тырчаць’, параўн. тарчма́, то́рчма, гл. Менш верагодны зваротны дэрыват ад тарчыца ’дошка’ (гл.) з фармальным пераўтварэннем (о < а пад націскам) і набыццём значэння зборнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Сілай адабраць у каго‑н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да «хворага». Колас. // Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін.

2. Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.

3. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак.

1. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Ён спіць яшчэ, Андрэй.., харошы наш беларускі хлапчына, з якім цябе падружыла на гэты раз зноў дзіўна і нечакана паласкавелая доля. Брыль.

2. Тое, што і падружыцца. Едуць хлопцы дадому па шляху палявому. Яны разам служылі і навек падружылі. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампаньён, ‑а, м.

1. Той, хто складае кампанію каму‑н., разам з кім‑н. удзельнічае ў чым‑н. Фёдар Міхайлавіч Мешчаракоў спяшаўся на аб’ект, і я папрасіўся да яго ў кампаньёны. Дадзіёмаў. Міхась іграць перастаў, а за ім змоўклі галасы і яго кампаньёнаў. Скрыган.

2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі.

[Фр. compagnon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрыда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць моцна рыдаць; зарыдаць. «Толькі б не разрыдацца, толькі б не ўпасці», — шапталі ледзь чутна збялелыя вусны, і .. [маці] ішла, ішла. Сачанка. — Мабыць, ад усяго разам — ад крыўды, абразы, ад біцця гэтага — сама, там жа, у кабінеце, істэрычна разрыдалася, ніколі ў мяне такой істэрыкі не было. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)