сло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Лясная птушка з рудавата-бурым апярэннем; лясны кулік, вальдшнэп. З таго часу, як на балацявіне вынішчылі драбналессе, ён [Антонавіч] адкрыў тут пералётную трасу слонак. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́сцік 1, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства губакветных, якая мае кветкі, сабраныя ў мяцёлкі, і шурпатаваласістае сцябло.

чы́сцік 2, ‑а, м.

Марская птушка атрада чысцікавых, якая жыве на скалах па берагах паўночных мораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ўжык1птушка’ (Мат. Гом.). Можна меркаваць, што маецца на ўвазе попаўзеньптушка Cerphia familiaris L.’, якая ўмее хутка і спрытна поўзаць па ствале дрэва, рус. поползень, польск. pełzacz, чэш. plhaček. Ад поўзаць (гл.). Верагоднае назва набыла такое фанетычнае афармленне пад уплывам слова жэўжык.

По́ўжык2 ’жэўжык’ (Мат. Гом.). Ад поўзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішчу́хаптушка паўзунок, Certhia’ (БелСЭ). Да пішча́ць (гл.). Параўн. польск. … przy wodach piska… piszczyh… (Струтынскі, Nazwy, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папуга́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Птушка трапічных краін з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі і словы.

Не паўтарай мае словы, як п.

2. перан. Пра чалавека, які паўтарае чужыя словы, не маючы свайго погляду (разм., неадабр.).

|| прым. папуга́еў, -га́ева, -га́евы (да 1 знач.) і папуга́йскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бескілявы́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які не мае кіля. Бескілявая птушка.

2. у знач. наз. бескілявы́я, ‑ых. Падатрад птушак, якія не могуць лятаць (да іх належаць атрады: страусы, нанду, казуары і інш.); птушкі-бегуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бака́с, ‑а, м.

Балотная з доўгай тонкай дзюбай птушка атрада сеўцападобных, якая, пікіруючы ўніз, ваганнем пер’я хваста ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка. Забляе бакас, і будуць ныць камары — вісець хмарамі над купінамі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паруча́йнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушкам.

2. ‑у. Род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фігля́р, ‑а, м.

1. Уст. Фокуснік, штукар, акрабат.

2. перан. Разм. Штукар, крыўляка. Першыя хвіліны радасці за Лену .. змяніліся злосцю на дзяўчыну. Знайшла каго пакахаць! Фігляр нейкі, пустальга... Ваданосаў.

3. Драпежная птушка сямейства ястрабіных.

[Ад польск. figlarz — жартаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сараку́ш ’драпежная птушка з атрада вераб’іных з вялікай загнутай дзюбай і моцнымі кіпцюрамі’ (ТСБМ). Укр. дыял. сороку́ш, польск. srokosz, в.-луж., н.-луж. srokoš, славац. strakoš ’тс’. Ад сарока (гл.), якую гэтай птушка нагадвае апярэннем (Брукнер, 511; Струтынскі, Nazwy, 98). Шустар-Шэўц, 2, 1351 разглядае слова як гіпакарыстычнае ўтварэнне ад *sorka ’сарока’ з суф. ‑uš.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)