Мальчэк ’слупок у калаўроце, які служыць для падтрымання рагаткі’ (барыс., Шатал.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) ма́льчикпрыстасаванне, у якое ўстаўляецца шпулька з пражай пры перамотванні’, кубан. ’драўляны стрыжань, злучаны з верацяном (у млыне)’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ад ма́льчык ’хлопчык’. Параўн. аналагічны перанос лексемы дзед ’апорны слуп у гаспадарчым будынку’, ’лучнік, светач’, ’прыстасаванне для трапання льну’, ’прыстасаванне, у якое ўстаўлялі матавіла’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́вад, -у і -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. вывесці¹.

2. -у. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў.

Тэарэтычныя, практычныя вывады.

3. -а. Провад або прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем (спец.).

|| прым. вывадны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́йка¹, -і, ДМ ле́йцы, мн. -і, ле́ек, ж.

1. Прыстасаванне ў выглядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вадкасцей.

2. Пасудзіна для палівання раслін з ручкай, носікам і рассейвальнікам, што дазваляе падаваць ваду ў патрэбнай колькасці.

|| прым. ле́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коўш, каўша́, мн. каўшы́, каўшо́ў, м.

1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для чэрпання вадкасці.

Зачэрпнуць вады каўшом.

2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах для зачэрпвання, высыпання, разлівання і пад.

Ліцейны к.

К. экскаватара.

|| прым. каўшо́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Апарат, прызначаны для атрымання соку з ягад і садавіны, для пастэрызацыі кампотаў і марынадаў.

2. Прыстасаванне ў выглядзе злучаных трубамі чанаў для атрымання дубільнага соку ў гарбарнай вытворчасці.

|| прым. сакава́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Набор прылад для чаго-н.

Чарнільны п.

Чайны п.

2. Прыстасаванне, спецыяльнае ўстройства, апарат для выканання якой-н. работы, рэгулявання, кантролю і пад.

Вымяральны п.

Награвальныя прыборы.

|| прым. прыбо́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго-н. (спец.).

Ш. клапана.

2. Дапаможны паравоз у хвасце цягніка або самаходнае судна, якое штурханнем рухае баржы (спец.).

3. перан. Чалавек, якому даручана падштурхнуць, паскорыць патрэбную ў дадзены момант справу (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падлу́бнікпрыстасаванне у ткацкім станку’ (Мат. Гом.). Да лубка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клюкі́прыстасаванне, на якім носяць вёдры’ (ДАБМ). Гл. клюка 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глушы́цель, ‑я, м.

1. Прыстасаванне для аслаблення сілы гуку або шуму ад работы рухавіка, механізма і пад. Бурмакоў ўключыў глушыцель, але і прыглушанае выццё, здавалася, урывалася ва ўсе куткі карабля, ледзь не даводзячы людзей да вар’яцтва. Шыцік.

2. Прыстасаванне ў мнагаструнных музычных інструментах для спынення хістання струн; дэмпфер.

3. перан. Той, хто заглушае якія‑н. імкненні або ініцыятыву. Глушыцель крытыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)