Ту́рлік ‘кармакухня на ферме’ (мсцісл., З нар. сл.). Відаць, фанетычна і словаўтваральна адаптаванае ўкр., паўдн.-рус. турлу́кпамяшканне, сплеценае і аблепленае глінай’, што запазычана з цюркскіх моў, параўн. тур. torlug ‘зямлянка’ (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 682; Анікін, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Прымусіць пакінуць месца прабывання; выселіць. // Прымусіць пакінуць якое‑н. месца, памяшканне. Малечы набілася, праўда, поўна, але самых маладых дзядзька Пракоп, якому не трэба было грыміравацца, выдварыў з памяшкання. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клапо́ўнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Разм. Памяшканне або мэбля, у якіх завялося многа клапоў.

2. ‑у. Род адна‑, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства крыжакветных, што скарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канто́ра, ‑ы, ж.

Агульная назва ўстаноў або аддзелаў прадпрыемства з адміністрацыйна-гаспадарчымі функцыямі, а таксама памяшканне такіх устаноў і аддзелаў. Раённая кантора сувязі. Кантора лясніцтва. □ Нарміроўшчык Змітрок Хітрык прынёс у кантору на подпіс пачак нарадаў. Прокша.

[Ням. Kontor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.

Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клеба́ніяпамяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. klebonijà < польск. plebania (там жа, 2, 473). Параўн. яшчэ ўкр. клебанія, якое ад польск. klebania < plebania. Для беларускай і ўкраінскай лексем трэба прыняць польскі ўплыў (ЕСУМ, 2, 456).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скляпе́нне ‘дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены’, ‘падвальнае памяшканне’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяц., Варл.), ‘унутраная частка, паднябенне ў печы’ (Сцяшк., Шушк.), скляпе́нне, склепова́нне, склеп ‘тс’ (зах.-бел., ЛА, 4). З польск. sklepienie ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавя́зачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да перавязкі (з лячэбнай мэтай). Перавязачная сястра. // Прызначаны для перавязак. Перавязачныя сродкі.

2. у знач. наз. перавя́зачная, ‑ай, ж. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, дзе перавязваюць раненых, хворых.

•••

Перавязачны пакет гл. пакет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабака́рня, ‑і, ж.

1. Памяшканне для сабак; сабачнік.

2. Разм. Зграя сабак. Як настае дзень, так і лезе з нажом да горла жонка: «Сабакарню цэлую развёў... Патапі, а то...». Сачанка. У сто сабачых галасоў завыла сабакарня. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Прадпрыемства па вытворчасці фільмаў або гуказапісаў.

С. «Беларусьфільм».

С. гуказапісу.

2. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, адкуль вядуцца радыё- ці тэлевізійныя перадачы.

3. Майстэрня мастака або скульптара.

4. Школа або клас падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў.

Мастацкая с.

Балетная с.

5. Назва некаторых тэатральных калектываў маладых акцёраў.

Тэатр-с.

|| прым. студы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)