грыва́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікай грывай (у 1 знач.). Чуваць было вызвоньванне званочкаў, якімі былі абвешаны грывастыя шыі чорных коней. Пестрак. З-за дрэў пазіралі лютыя тыгры, грывастыя львы і малпы. Грамовіч. // Падобны на грыву, у форме грывы. Праз белае воблака пары прабіўся агонь і грывасты слуп чорнага дыму. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лубяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены з лубу (у 2 знач.). На .. падлозе стаялі чамаданы, ляжалі салдацкія і бежанскія мяшкі, лубяныя каробкі. Лобан.

2. Які мае адносіны да лубу. Лубяныя валокны.

3. Які змяшчае ў сабе луб (у 3 знач.). Лубяныя расліны.

4. Разм. Цвёрды, нягнуткі, падобны на луб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́дны, -ая, -ае; -дзен, -дна.

1. на што. Які выражае, дае згоду на што-н.

З. на ўсе ўмовы.

2. з кім-чым. Які прытрымліваецца з кім-н. адной думкі, адных поглядаў.

Я з ім не згодзен.

3. Які супадае з чым-н., падобны.

Сведкі далі згодныя паказанні.

4. Дружны, аднадушны.

Згоднае жыццё.

Жылі яны згодна (прысл.).

5. Стройны, гарманічны.

Згодныя спевы.

Згодна з чым, прыназ. з Т — у адпаведнасці з чым-н.

Згодна з законам.

|| наз. зго́днасць, -і, ж. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жгут, ‑а, М жгуце, м.

1. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы падобны прадмет, якімі перавязваюць канечнасць, каб спыніць кровацячэнне. Над камісарам схіліўся сапёр, пераціскаючы раменным жгутом параненую нагу. Лынькоў. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты і перавязваў Святлане ногі вышэй каленяў. Кулакоўскі.

2. Туга скручаны кавалак тканіны, саломы і пад. Саламяны жгут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сп’яне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які сп’янеў, ап’янеў. Сп’янелы, [Міканор] не адразу ўстаў і тады, калі маці, якая ўнесла з сенцаў халадзец, сказала, што на вуліцы нейкія крыкі. Мележ. // Уласцівы такому чалавеку. Нехта сп’янелым голасам спяваў. Савіцкі. // Які прыйшоў у стан, падобны да стану ап’янелага чалавека (ад пахаў, стомленасці і пад.). Сп’янелы ад ляснога паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

федэра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных самастойных дзяржаў. Канкрэтнай формай гэтага аб’яднання з’явіўся Саюз Савецкіх Рэспублік — новы тып федэрацыі, не падобны на ўсе раней існаваўшыя ў сусветнай гісторыі дзяржавы, федэрацыі суверэнных, раўнапраўных нацый. «Беларусь».

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацыя. Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Міжнародная шахматная федэрацыя.

[Ад лац. foederatio — саюз, аб’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тоц у выразе: тоц у тоц ’вельмі падобны’ (ТС). Няясна; відаць, не можа разглядацца асобна ад падобнага выраза точ у точ ’вельмі дакладна, падобна’, гл. точ. Праблему складае канец слова, гл. аналагічнае чаргаванне ў цот (гл.) пры рус. чёт ’парнасць, пара’. Параўн. макед. дыял. тоцки ’толькі, адзіна; зусім мала’, якое Тодараў (Этим. етюди, 83) выводзіць з то́лку ’столькі’ (< *толцки); разм. тоцне ’цюкнуць’. Магчыма, пад уплывам тыц (гл.) таго ж паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які хутка і многа гаворыць; многа сакоча. Сакатлівая жанчына. □ Сакатлівыя сойкі закрычалі ў блізкім яры. Самуйлёнак. // Уласцівы таму, хто сакоча (пра голас, гукі і пад.). Узяць сароку? Ды ў сарок Сакатлівы галасок. Калачынскі. // Пра часты адрывісты стук, падобны да сокату. Пачуўшы сакатлівую чаргу, Міша кінуў свайго каня, падаўся ў ельнік. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́тля ’перад сабой’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна. Карскі (1, 281) параўноўвае нейкае на тлѣ. (на тле) з датла (дотла) ’дашчэнту’, што адносяцца да тло ’глеба, аснова’ (прасл. *tblo), параўн. польск. na tle ’на падставе’, аднак семантыка разглядаемага слова не дазваляе звязаць яго з указаным прыназоўнікавым словазлучэннем. Больш верагодна сувязь з навотляац сябе’, што выводзіцца з навотліў (гл.), у гэтым выпадку адносіны названых слоў былі б падобны да польск. naścież і naoścież ’насцеж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́чык ‘гаршнеп’ (Касп.). Рус. сту́чік, сту́чек ‘тс’, якое Даль (1, 80; 4, 349) падае з паметай “польск.”, верагодна, маючы на ўвазе “польскія”, г. зн. заходнія губерні, у польскіх крыніцах слова не знойдзена. У беларускай самастойнае ўтварэнне ад сту́каць, таму што крык гэтай птушкі ў перыяд такавання падобны на “стук копыт по плотно утрамбованной дороге” (Жизнь Животных, т. 5. М., 1970, с. 301), параўн. таксама рус. подкопытник ‘гаршнеп’; гл. Антропаў, Назв. птиц, 367–368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)