Ві́дзьма ’бачна, відаць; безліч’ (Нас.). Рус. ленінгр. видьмо ’відаць, відавочна’. Звязана з рус. видимо, видимый, видеть. Да відзець (гл.). Параўн. Шанскі, 1, В, 93.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поди́ разг.
1. (повелительное наклонение от глаг. пойти) ідзі́, хадзі́;
поди́ прочь! ідзі́ прэч;
поди́ сюда́, поди́-ка сюда́! хадзі́ сюды́!;
2. (в знач.: попытайся) паспрабу́й;
поди́-ка его́ уговори́ паспрабу́й яго́ ўгавары́;
3. вводн. сл. віда́ць, му́сіць;
а ты, поди́, и пове́рил ему́? а ты, віда́ць (му́сіць), і паве́рыў яму́?;
4. в знач. част. (вот ещё) глядзі́, бач;
поди́ како́е де́ло! глядзі́ (бач) яка́я спра́ва!;
да вот поди́те же! ды вось глядзі́це ж (ба́чыце ж, ма́еце ж)!;
поди́-ка вот, что де́лается! вось глянь (ба́чыш), што ро́біцца!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Перасад: на перавод садіты ’наперакор, напоперак рабіць’ (Булг.). Няясна; відаць, да садзіць, параўн. рус. досада ’дакука, назалянне’. У аснове, відаць, ’перавышэнне пэўнай меры’, параўн. польск. przesada ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вавёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў, які жыве ў дуплах дрэў. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба. Паслядовіч. // Футра, шкурка гэтага звярка. На румах ворагаў чакаюць дзяды памяркоўныя нашы; Трэба сабраць ім даніну: ад лодкі — два локці тканіны; Ад лодкі — па белай вавёрцы, і потым плыві сабе з богам... Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
1. каго-што. Вызначаць вагу; узважваць. Там.. [Толя] моўчкі важыў мяхі, браў мерку, высыпаў збожжа ў скрыню, рабіў запісы ў кнізе. Брыль.
2. Мець пэўную вагу. Важыў.. [зубр] больш за тысячу кілаграмаў, але быў, нягледзячы на сваю масіўнасць, вельмі шпаркі і спрытны ў руху. В. Вольскі.
3. Абл. Наважвацца, намервацца. Глядзіць — прывезлі тры цыстэрны, Шэсць грузавых, відаць, снарады. Што важыць вораг крыважэрны? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́йчы, прысл.
1. Два разы. Ужо Костусь двойчы неўзаметкі Саскокваў з печы на разведкі. Колас. Двойчы ўжо ўздымалася над ракой, відаць, усё тая ж самая, хітрая чапля, не падпускаючы на стрэл. Брыль.
2. Удвайне. [Тарыел] ведаў толькі адно: іменна тут трэба сыходзіць у даліну, і гэта двойчы небяспечна: скала можа аказацца вельмі крутой, і тут жа, унізе, могуць аказацца салдаты. Самуйлёнак.
•••
Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, ясна, зразумела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Адсутнасць выстралу пры спуску курка ў выніку няспраўнасці зброі або патрона. Тадэўчык.. прыцэліўся і націснуў курок. — Асечка! Порах, мабыць, мокры... Бядуля. // перан. Разм. Няўдача, прамашка ў якой‑н. справе. Відаць, Бародка разлічваў на іншы эфект: па-мужчынску пажартуюць — і ўсё.. Але яўна атрымалася асечка, і Арцём Захаравіч ураз забыўся на кулінарыю, павярнуўся да Лемяшэвіча расчырванелы, калючы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрапі́ць, акраплю, акропіш, акропіць; зак., каго-што.
Апырскаць, накрыць кроплямі чаго‑н. Акрапіць вадою. Акрапіць расою. □ Відаць, я пад сонцам цыганскім радзіўся, Ці, мо, акрапілі бягучыя воды, Што ўсе адпачынкі... Ў жыцці размяняў на вандроўкі, паходы. Танк. // Разм. Выпіўшы віна, адзначыць што‑н. Для завяршэння ладнай справы Хадыка выняў штось з-пад лавы, І ставіць ён на стол.. бутэльку. Каб акрапіць сваю зямельку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ятнік, ‑а, м.
1. Металічны пруток або ланцуг з цяжарам на канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане. Мерна цікаў насценны гадзіннік, і яго маятнік, як дыск месяца, цьмяна пабліскваў, паволі раскачваючыся за мутным шклом. Лынькоў. Нечакана прывычнае, манатоннае пагойдванне маятніка спынілася: відаць, гіра апусцілася на ўсю даўжыню ланцужка. Даніленка.
2. Колца кішэннага і ручнога гадзінніка, якое рэгулюе яго ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінулаго́дні, ‑яя, ‑яе.
Які мае адносіны да мінулага года; леташні. Мінулагодні тэатральны сезон. Мінулагоднія моды. // Які застаўся, захаваўся ад мінулага года. У затоне, паміж сухіх мінулагодніх чаротаў, раптам голасна закрычаў качур. Краўчанка. Гірляндамі вісяць на .. яловых лапках мінулагоднія шышкі. Зуб. // Зроблены, створаны ў мінулым годзе. Успомніўшы, відаць, мінулагодні праект моста, [дырэктар] махнуў рукой і сур’ёзна сказаў: — Добрую справу не забракуеш: яна праб’е сабе дарогу. Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)