высяда́ць, ‑ае; незак.

1. Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона]. Чорны.

2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зямлі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае многа земляных часцінак. Зямлісты торф.

2. Шаравата-бледны. Ядвіся прысела побач, да болю ўзіраючыся ў зямлісты твар любімага чалавека. Асіпенка. Бацька пагладзіў парэпанай рукой рэдкія, ад сівізны ўжо зямлістыя валасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць сівым, сівейшым. Хоць пастарэў, пасівеў мой зямляк, а душа яго маладая, многагалосая, сонечная. Бялевіч. [Алешкавы] пшанічныя валасы з бялесымі віхрамі пасівелі. Лынькоў. Адтаўшая за дзень зямля ўночы пасівела ад халоднага інею. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўплята́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Уплесціся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пронька асмелілася і зноў наскочыла на Анэту. Тут і счапіліся і за валасы паўпляталіся. Колас. У ржэўнік парванымі .. ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыко́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыколваць — прыкалоць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑лак. Разм. Тое, чым прыколваюць што‑н. (звычайна валасы). У губах [Нінка] трымала прыколкі ад рассыпаных на спіне валасоў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́рсацца, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Раскідацца, распусціцца. Валасы разбэрсаліся.

2. Тое, што і разбарсацца. У адным месцы абора разбэрсалася, анучы аб’ехалі ўніз. Чорны. Разы са два за дарогу разбэрсалася абора, і Хадора нагіналася, каб завязаць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устапы́рыцца, ‑рыцца; зак.

Падняцца ўверх (пра валасы, шэрсць, шчаціну і пад.); натапырыцца. Расказчык паглядзіць абалдзела, потым зразумее, і, сярдзіта чмыхнуўшы носам, — аж устапырыцца падстрыжаная шчапоцька вусоў — падымецца ад цяпла, буркне пад нос: — Пайсці хіба заставы праверыць... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Цягнуць гук, паступова ўзмацняючы яго, а затым аслабляючы, зводзіць на нішто. Філіраваць ноту.

2. Спец. Падстрыгаць, слізгаючы лязом раскрытых нажніц па валасах у напрамку ад канцоў да каранёў. Філіраваць валасы.

[Ад фр. filer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валасажа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, Плеяды’ (Бяльк.). Іншыя назвы вісыжар, валоскі, валосны, стажары (гл.). Рус. волосожары, стожары, висожары, тул. сожар, сажар ’тс’, укр. волосожар, ц.-слав. власожельць, власожелишти, власожилишти, власожалицѧ ’тс’ (Сразн., 1, 270), серб.-харв. вла̏шићи ’тс’. Апошняе Міклашыч (394) звязвае з волох, влах, старой назвай раманскіх народаў. Наяўнасць назваў тыпу валоскі, валосны, рус. волосыни, ст.-рус. волосыни ’тс’ дало падставу звязаць назву сузор’я з волас (Праабражэнскі, 1, 93; Фасмер, 1, 343; Рудніцкі, 1, 469; Скок, 3, 609). Такім чынам, існавалі, відаць, дзве назвы Плеяды — ад волас і ад стажара (Фасмер, 3, 764), якія былі збліжаны і кантамінаваны. Вісыжар, магчыма, з’яўляецца другасным утварэннем, узнікшым у выніку змешвання валасы і вісы, вісківаласы на скронях’ (версія В. У. Мартынава).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́чка ’ніжняя шырокая частка збанка’ (Шатал.). Па сваіх семантычных сувязях гэта лексема вельмі нагадвае слова гі́рка ’тс’ (гл.). Гі́чка, як і ўкр. ги́чка, звязана з гіч ’сцяблы, лісце і да т. п.’ (гл.). Ва ўкр. мове ги́чка азначае ’качан кукурузы без зерня; верхняя частка завязанага мяшка вышэй перавязі; валасы’ (гэта апошняе значэнне ўжываецца ў іранічным сэнсе). Для нас важнае тое, што як у слова гі́рка (гл.), так і ў слова гі́чка (укр. ги́чка) у семантычным полі сустракаецца значэнне ’валасы, стрыжка’, якое можа суадносіцца (метафарызацыя!) з ’часткай збанка’. Для слова гічка мы, праўда, чакалі б хутчэй значэння ’верхняя частка збанка’. Але параўн. яшчэ бел. дыял. гі́чка ’істужка, тасьма; верх завязанага напоўненага мяшка (вышэй завязкі)’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)