Стаць сівым, сівейшым. Хоць пастарэў, пасівеў мой зямляк, а душа яго маладая, многагалосая, сонечная.Бялевіч.[Алешкавы] пшанічныя валасы з бялесымі віхрамі пасівелі.Лынькоў.Адтаўшая за дзень зямля ўночы пасівела ад халоднага інею.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)